19 траўня 2024, Нядзеля, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрадэпутаты заклікаюць знізіць візавы збор для беларусаў «да сімвалічнай сумы»

19
Еўрадэпутаты заклікаюць знізіць візавы збор для беларусаў «да сімвалічнай сумы»

Зніжэнне візавага збору стала б сігналам падтрымкі ЕЗ беларускага народа ў яго барацьбе за дэмакратыю.

Дэпутаты Еўрапарламента заклікаюць Еўракамісію знізіць візавы збор за шэнгенскую візу. Гаворка пра гэта ідзе ў лісце, які група з 20 еўрадэпутатаў накіравала камісару еўрапейскай палітыкі суседства і перамоў аб пашырэнні Оліверу Вархею, паведамляе tut.by.

Дэпутаты падкрэсліваюць важнасць паглыблення міжасобасных кантактаў паміж грамадзянамі Беларусі і дзяржаў - сябраў ЕЗ.

«Летась, усяго за месяц да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, мы віталі пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі з Беларуссю, - гаворыцца ў лісце. - Тады ж мы выказалі заклапочанасць тым, што збор у 35 еўраў за апрацоўку візавай заявы для беларускага народа пры мінімальным заробку менш за 200 еўра - гэта выклік. Гэтую нашу перакананасць яшчэ больш умацавалі цяперашнія абставіны, якія ўключаюць у сябе жорсткасць і пераслед з боку рэжыму Лукашэнкі, што ў шматлікіх выпадках прыводзіць да спынення працоўных дачыненняў, адлічэнняў студэнтаў з навучальных устаноў і накладанню вялікіх штрафаў або нават турэмнага зняволення за падтрымку дэмакратычных пратэстаў. Існуе візавы збор ЕЗ для беларусаў, якія імкнуцца захаваць свае сувязі з ЕЗ, занадта высокі і павінен быць зніжаны да сімвалічнай сумы».

У лісце адзначаецца, што беларускія грамадзяне ў параўнанні з грамадзянамі іншых краін Усходняга партнёрства ў 2018-2019 гадах атрымлівалі найбольшую колькасць шэнгенскіх візаў на душу насельніцтва.

«Аднак у апошнія два-тры гады колькасць віз, якія выдаюцца беларусам, скарачаецца. У сувязі з пандэміяй COVID-19 і палітычным рашэннем Лукашэнкі аб закрыцці беларускіх межаў для пасажырскіх перавозак з краінамі - сябрамі ЕЗ (Латвіяй, Літвой і Польшчай) прагнозы на будучыню не аптымістычныя, - гаворыцца ў лісце. - Мы просім вас звярнуць увагу на рызыку зніжэння міжасобасных кантактаў і прыняць актыўныя меры ў падтрыманні і ўмацаванні эканамічных, культурных і навуковых сувязяў беларускага народа з грамадзянамі краін ЕЗ. Зніжэнне візавага збору да сімвалічнай сумы ў святле пагаршэння ўзроўню жыцця ў Беларусі стала б моцным сігналам падтрымкі Еўрапейскім звязам беларускага народа ў яго барацьбе за дэмакратыю. Гэта таксама дало б адпор прапагандзе рэжыму Лукашэнкі супраць ЕЗ».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках