11 траўня 2024, Субота, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN: Байдэн плануе вывесці войскі з Афганістана да 11 верасня

9
CNN: Байдэн плануе вывесці войскі з Афганістана да 11 верасня
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Сімвалічная дата можа пакласці канец самой доўгай вайне ў гісторыі ЗША.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн плануе ў найбліжэйшы час абвесціць пра вывад амерыканскага кантынгенту з Афганістана да гадавіны тэрактаў 11 верасня.

Як паведамляе "Еўрапейская праўда", пра гэта даведаліся амерыканскія СМІ ад крыніцаў, знаёмых з планамі прэзідэнта. Першымі пра гэта паведамілі Washington Post, інфармацыю апублікавалі таксама CNN.

Гэта крыху даўжэй, чым да 1 траўня, як спачатку планавала адміністрацыя Дональда Трампа.

Паведамляецца, што Байдэн доўгі час узважваў гэтую пастанову і кансультаваўся з дарадцамі.

У цяперашні час у Афганістане знаходзіцца блізу 2500 вайскоўцаў. Гэта найменшая колькасць за амаль 20 гадоў.

У той самы час, пакуль не ясна, ці кране гэтая пастанова неадкладна некалькіх сотняў спецназаўцаў, якія задзейнічаныя ў іншых контртэрарыстычных місіях і афіцыйна не ўважаюцца за частку кантынгенту.

Сімвалічная дата, абраная Джо Байдэнам – 20-я гадавіна тэрактаў 11 верасня – можа пакласці канец самой доўгай вайне ў гісторыі ЗША.

У мінулым месяцы прэзідэнт даў зразумець, што не гатовы вывесці войскі да 1 траўня, але і не думае, што амерыканскія войскі застануцца ў Афганістане да наступнага года.

"Мы застанемся ненадоўга – мы сыдзем. Пытанне стаіць толькі, калі менавіта. Выканаць тэрмін 1 траўня будзе цяжка толькі праз тактычныя прычыны", – сказаў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках