11 траўня 2024, Субота, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таццяну Гацуру-Яворскую вызвалілі з менскага СІЗА №1

5
Таццяну Гацуру-Яворскую вызвалілі з менскага СІЗА №1

Таццяна Гацура-Яворская арганізоўвала выставу пра лекараў, якія змагаюцца з COVID-19.

Праваабаронцу Таццяну Гацуру-Яворскую вызвалілі з менскага СІЗА №1, паведамляе «Наша Нiва».

Калі выпускалі, сказалі, што адпала неабходнасць трымаць яе за кратамі, паведамляюць яе сябры.

Таццяна Гацура-Яворская – адна з арганізатараў выставы-трыб'юта медыкам «Машына дыхае, а я не».

6 красавіка ў яе дома правялі ператрус, а яе саму затрымалі.

Яна мама чатырох дзяцей і аўтарытэтная грамадская дзяячка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках