11 траўня 2024, Субота, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праект расейскага «забойцы Боінга» скончыўся крахам

11
Праект расейскага «забойцы Боінга» скончыўся крахам

Выдаткаваўшы 50 мільярдаў рублёў на Іл-96-400М, улады РФ высветлілі, што на самалёт няма заказаў.

Спроба пабудаваць у Расеі першы з часоў СССР шырокафюзеляжны пасажырскі самалёт скончылася крахам, піша finanz.ru.

Лайнер Іл-96-400, на які з бюджэту было вылучана 50 млрд рублёў, у выніку не пойдзе ў серыйную вытворчасць, паведамляюць «Ведамасці» са спасылкай на крыніцы ў авіягаліне і Аб'яднанай авіябудаўнічай карпарацыі.

Самалёт на 300–400 месцаў, які абяцалі пабудаваць цалкам у Расеі і тым самым забяспечыць «тэхналагічную незалежнасць» краіны, нікому не патрэбны.

«Ад авіякампаній замовы няма, а з улікам COVID-19 і прастою далёкамагістральных самалётаў па ўсім свеце серыйнай вытворчасці Іл-96-400М пакуль не плануецца», – паведамілі ў апараце профільнага віцэ-прэм'ера Юрыя Барысава.

Паводле словаў адной з крыніцаў «Ведамасцяў», будзе сабрана ўсяго два самалёты. Яны паступяць у парк спецыяльнага лётнага атрада «Расея», які ажыццяўляе перавозкі першых асобаў дзяржавы, у тым ліку прэзідэнта Расеі.

Прадстаўнік «Растэха» паведаміў, што ў вытворцы «ёсць разуменне» наконт патэнцыйных дзяржзаказчыкаў. «Неабходна ўзяць да ўвагі, што гэта першапачаткова не масавая машына, гаворка ідзе пра спецыяльны самалёт, які будзе выпускацца адзінкавымі экзэмплярамі», – падкрэсліў ён.

Праграма Іл-96-400М шматкроць зрушвалася ў тэрмінах, а грошы, першапачаткова закладзеныя на самалёт, пераразмяркоўвалі на карысць іншых праектаў.

У траўні 2020 года на нарадзе ў прэзідэнта РФ Пуціна было пастаноўлена вылучыць 7,3 млрд рублёў «Дзяржаўнай транспартнай лізінгавай кампаніі» на набыццё аднаго Іл-96-400М.

Але да верасня грошы сышлі на іншыя авіяпраекты – Іл-114-300, гелікоптары Мі-8, Мі-38 і «Ансат».

У бюджэце-2021 на дзяржпраграму «Развіццё авіяцыйнай прамысловасці» закладзена 88,2 млрд рублёў – у 23 разы менш, чым на ўтрыманне апарату чыноўнікаў у органаў дзяржаўнай улады (2 трнл рублёў) і ў 64 разы менш, чым на ўтрыманне арміі і сілавых структураў (5,6 трлн рублёў).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках