19 сакавiка 2024, aўторак, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Падрыхтавалі склеп»: Лукашэнка расказаў, як планавалі замах на яго і дзяцей

148
«Падрыхтавалі склеп»: Лукашэнка расказаў, як планавалі замах на яго і дзяцей
ФОТА ГОМЕЛЬСКАЙ АБЛАСНОЙ УПРАВЫ МНС

Са слоў дыктатара, за «арганізацыяй гэтай аперацыі стаялі спецслужбы ЗША».

Лукашэнка заявіў, што ягоных дзяцей планавалі выкрасці. Да гэтага, паводле ягоных слоў, былі датычныя спецслужбы ЗША.

«У планах захоп дзяцей, [думалі:] «Пасадзім ў склеп». <...> У Гомельскай вобласці склеп падрыхтавалі. Мы затрымалі групу - яны паказалі, як усё планавалі», - сказаў Лукашэнка. Пра гэта піша 360tv.ru.

Лукашэнка адзначыў, што абмеркаваў сітуацыю, якая склалася з прэзідэнтам Расеі Пуціным і кіраўніком ФСБ Аляксандрам Бортнікавым. Ён растлумачыў, што непасрэдныя арганізатары замаху, які не адбыўся, знаходзіліся ў Маскве.

У групу ўваходзілі затрыманыя ў Расеі адвакат Зянковіч і палітолаг Фядута. У Менск яны ехаць баяліся, бо там ужо затрымалі некалькі груп, якія зладзілі схованкі са зброяй.

Цяпер усе арганізатары і выканаўцы ўжо далі прызнальныя сведчанні.

«Я хачу проста папярэдзіць, што калі крый Божа яны дакрануцца да маіх або да чыіх-небудзь дзяцей, гэта будзе страшная калатнеча», - заявіў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што каманду амерыканскія спецслужбы на ліквідацыю лідара замежнай дзяржавы маглі атрымаць толькі ад вышэйшага кіраўніцтва сваёй краіны.

Аб знікненні ў Маскве палітолага Аляксандра Фядуты стала вядома 13 красавіка. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Марына Шыбко. Яна патлумачыла, што муж перастаў выходзіць на сувязь. Жанчына адзначыла, што не ў курсе, што рабіў Фядута ў расейскай сталіцы і з кім сустракаўся.

Напісаць каментар 148

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках