8 траўня 2024, Серада, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарвыканкам «патлумачыў» знікненне вады ў значнай частцы Менска

12
Гарвыканкам «патлумачыў» знікненне вады ў значнай частцы Менска

У камунальным калапсе знайшлі «крайніх».

Менскія ўлады апублікавалі афіцыйнае паведамленне аб аварыі з вадой у Менску:

«Водазабеспячэнне парушанае ў Кастрычніцкім, Ленінскім і Заводскім раёнах праз пашкоджанні буйнога водаправоднага трубаправода дыяметрам 1 000 мм у раёне адной з будаўнічых пляцовак сталіцы. Зараз на месцы працуюць аварыйныя брыгады. Чакаецца, што пашкоджанне лакалізуюць да 22.40, пасля чаго водазабеспячэнне пачнуць аднаўляць, але на гэта таксама спатрэбіцца нейкі час.

У пацярпелыя раёны накіруюць аўтацыстэрны з пітной вадой. Інфармацыю аб лакацыях размесцяць на сайце «Мінскводаканал».

Паводле інфармацыі прадпрыемства меркаванае наступства аварыі - часовае пагаршэнне якасці вады ў трох раёнах сталіцы. Аб такіх з'явах гараджан просяць паведамляць на кароткі нумар 115 альбо ў дыспетчарскую «Менскводаканала». Спецыялісты адрэагуюць на такія сігналы і выканаюць прамыванне сетак водаправода».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках