9 траўня 2024, Чацвер, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эмануэліс Зінгерыс - беларусам: Ваш квіток у Еўропу ўжо быў аформлены

15
Эмануэліс Зінгерыс - беларусам: Ваш квіток у Еўропу ўжо быў аформлены
ЭМАНУЭЛІС ЗІНГЕРЫС

Захад зразумеў, што вы не хочаце атаясамліваць сябе з гэтым рэжымам.

Больш за сто чальцоў ПАРЕ падтрымала прыняцце рэзалюцыі аб захадах для прыцягнення вінаватых у парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Толькі 23 прагаласавалі супраць і 13 устрымаліся, піша «Салiдарнасць».

- Гэта прапорцыя дэманструе, што ўпершыню сусветная грамадскасць выступіла ў такім адзіным парыве. Усе партыі - і лібералы, і кансерватары, і дэмакраты - галасавалі за вас. Супраць былі толькі расейцы і некалькі прадстаўнікоў Азербайджана. Хай беларускі народ ведае, хто выступіў за тое, каб трымаць у засценках тысячы людзей, - падкрэсліў дэпутат ПАРЕ ад Літвы Эмануэліс Зінгерыс.

Ён адзначыў, што «беларуская гісторыя» працягвае заставацца ў цэнтры ўвагі сусветнай грамадскасці, нягледзячы на тое, што масавыя пратэсты здушаныя жорсткімі рэпрэсіямі.

- Тое, што на вуліцах Беларусі няма сотняў тысяч людзей і ў загалоўках газет радзей згадваецца Беларусь, не памяншае значнасці праблемы. Яна толькі пачынае набіраць сваю вагу.

Усе бачаць тое, што пасярод Еўропы зладзілі канцэнтрацыйны лагер і спрабуюць маладым людзям, новым пакаленням навязаць менталітэт 80-гадовай даўніны. Гэты абсурд немагчыма не заўважаць!

Увесь свет бачыць, як рэагуе Польшча на рэпрэсіі ў дачыненні да нацыянальных меншасцяў у Беларусі. Адвакаты усяго свету бачаць, як прыбіраецца прыватная адвакацкая практыка. Гэта ўсё скалынае свет. Гэта настолькі не адпавядае рэальнасці ад Вільні да Лондана і Вашынгтона, што людзі пра гэта кажуць усё больш і больш. Мы ўсе разумеем, чаму людзі былі вымушаныя сысці з вуліц, каб не патрапіць пад страшныя рэпрэсіі.

Мы, усе дэлегаты ад Літвы, як байцы змагаемся за вас і просім не ўпадаць у роспач. Вы павінны ведаць, што ваш квіток у Еўропу ўжо быў аформлены паўгода таму. Уся Еўропа зразумела, што вы не хочаце атаясамліваць сябе з гэтым рэжымам, - сказаў Эмануэліс Зінгерыс.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках