9 траўня 2024, Чацвер, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея пачала вялікія вайсковыя вучэнні ў Крыме

3
Расея пачала вялікія вайсковыя вучэнні ў Крыме

Прыехаў міністр абароны Шайгу.

Расея прыцягнула да вайсковых вучэнняў у акупаваным ёю Крыме 10 тысяч вайскоўцаў і 40 баявых караблёў, паведамляе «Украинская правда».

Паводле інфармацыі Мінабароны РФ, у актыўнай фазе вучэнняў бяруць удзел больш за 10 тысяч вайскоўцаў, задзейнічана 1,2 тысячы адзінак узбраення і вайсковай тэхнікі, у тым ліку больш за 40 баявых караблёў і 20 суднаў забеспячэння Чарнаморскага флоту і Каспійскай флатыліі.

У чацвер у Крым на актыўную фазу вучэнняў прыляцеў міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу.

Апошнія тыдні Расея сцягвае свае войскі да ўкраінскай мяжы, называючы гэта «планавымі вучэннямі». У той жа час, у Белым доме кажуць, што з 2014 года - гэта самая вялікая вайсковая прысутнасць расейскага войска каля ўкраінскай мяжы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўважае, што абвастрэннем напружанасці на ўсходзе Украіны Расея праводзіць тэст для Захаду і спрабуе яго запалохаць.

Нарошчванне войскаў РФ у акупаваным Крыме і ля ўкраінскіх межаў пацвярджаюць міжнародныя следчыя, СМІ і спадарожнікавыя здымкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках