8 траўня 2024, Серада, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядае вада менчукоў з раёнаў, пацярпелых ад аварыі на трубаправодзе

6
Як выглядае вада менчукоў з раёнаў, пацярпелых ад аварыі на трубаправодзе
ФОТА: ONLINER

Шакавальныя фотаздымкі.

Чытачы партала tut.by шлюць фота, як выглядае вада пасля ліквідацыі аварыі на трубаправодзе. Людзям паведамляюць, што праблема можа працягвацца да 24 красавіка.

Судмаліса, 26. Такой вада была 22 красавіка аб 11 раніцы. Калі яе спусцілі, у ванне застаўся цёмны асадак. Да абеду вада ўсё яшчэ мутная.

А гэта Курасоўшчына. Такой вада была раніцай у доме на Асаналіева, 11/3.

У кватэры на вуліцы Дзянісаўскай, 41, раніцай вада таксама была цёмнага колеру.

Некалькі чытачоў паведамілі, што звярталіся з гэтай праблемай у 115, дзе ім казалі, што пытанне могуць развязаць да 24 красавіка.

У некаторых жыхароў праблемных раёнаў мутная ці брудная вада была толькі раніцай, цяпер яе колер нармальны.

Нагадаем, санэпідслужба Менска рэкамендуе жыхарам Кастрычніцкага, Ленінскага і Заводскага раёнаў пакуль не піць вадаправодную ваду.

Аварыя на трубаправодзе адбылася ўвечары ў сераду, 21 красавіка, у выніку без вады засталіся тры раёны Менска - Кастрычніцкі, Ленінскі і Завадскі. Для забеспячэння жыхароў горада пітной вадой быў арганізаваны яе падвоз - у першую чаргу да лякарняў. А 00.15 аварыю лакалізавалі, а праз паўтары гадзіны водазабеспячэнне аднавілі. У МНС заявілі, што на месцы здарэння быў пашкоджаны і падземны газаправод, ліквідацыяй наступстваў займаліся супрацоўнікі УП «Мінгаз».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках