8 траўня 2024, Серада, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча заклікала Нямеччыну адмовіцца ад «Паўночнай плыні-2»

Польшча заклікала Нямеччыну адмовіцца ад «Паўночнай плыні-2»

Расейскі газаправод зніжае бяспеку Еўропы.

Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі назваў «Паўночную плынь-2» расейска-нямецкім праектам, які дэстабілізуе Еўропу, і заклікаў Бэрлін адмовіцца ад яго.

Пра гэта ён заявіў пасля сустрэчы з прэм'ерам Славеніі Янэзам Яншай, паведамляе PAP.

Са слоў Маравецкага, «Паўночная плынь-2» - гэта тэма, якая ў Еўропе вельмі балючая і развязаць пытанне трэба такім чынам, каб не пацярпела еўрапейская салідарнасць.

«З Нямеччыны гучаць галасы, што няма розніцы паміж малекулай газу, які праходзіць праз «Паўночную плынь-1» або «Паўночную плынь-2» і малекулай газу, які праходзіць праз Украіну, Беларусь, Польшчу ці Турцыю. Ёсць вялікая розніца. Можа, няма розніцы у хімічным складзе, але палітычная, сацыяльная і палітыка бяспекі розніца», - адзначыў прэм'ер-міністр.

Ён адзначыў, што «Паўночная плынь-2» - гэта нямецка-расейскі праект, які дэстабілізуе Еўропу і зніжае бяспеку Еўропы.

«Мы заклікаем Нямеччыну адмовіцца ад гэтага праекта, спыніць далейшы ўклад у рэальную дэстабілізацыю ў гэтай частцы Еўропы, гэта можа быць вельмі небяспечна для Еўрапейскага Звязу і многіх краін рэгіёну», - заклікаў ён.

Збудаванне расейскага газаправода «Паўночная плынь-2» знаходзіцца на фінальным этапе, але з новымі санкцыямі ЗША з'явіліся шанцы на тое, што праект так і не будзе завершаны, нягледзячы на тое, што ў Нямеччыне не хочуць адмаўляцца ад яго.

У той жа час ЗША дагэтуль не абвясцілі пра новыя санкцыі ў дачыненні да трубаправода нягледзячы на ціск Кангрэсу на адміністрацыю Байдэна зрабіць гэта.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках