8 траўня 2024, Серада, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія рэалізавала свой ультыматум

31
Чэхія рэалізавала свой ультыматум

Краіну пакінуць амаль усе так званыя дыпламаты з Расеі.

Чэхія рэалізавала пастаўлены Маскве ўльтыматум: «амаль усе» дыпламаты Расеі будуць высланы з Прагі. Пра гэта заявіў на брыфінгу міністр замежных спраў Якуб Кулганек, піша liga.net са спасылкай на чэшскія СМІ.

Тэрмін ультыматуму скончыўся сёння апоўдні, Расея адмовілася яго выконваць, не дазволіўшы высланым раней 20 чэшскім дыпламатам вярнуцца ў Маскву.

Кулганек заявіў, што цяпер дыпламатаў у амбасадзе Расеі ў Празе павінна быць не больш, чым чэшскіх дыпламатаў у Маскве. Расея павінна адклікаць сваіх дыпламатаў да канца траўня.

Паводле звестак МЗС Чэхіі, цяпер у пасольстве Чэхіі ў Маскве працуюць пяцёра дыпламатаў і 19 адміністрацыйна-тэхнічных супрацоўнікаў. У амбасадзе Расеі ў Празе - 27 дыпламатаў і 67 адміністрацыйна-тэхнічных супрацоўнікаў.

Раней Кулганёк адзначаў, што для раўнавання складаў дыпмісій неабходна выслаць блізу 60 супрацоўнікаў амбасады Расеі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках