8 траўня 2024, Серада, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ў дзень нараджэння Леніна зруйнавалі помнік паплечніку Сталіна

9
У Менску ў дзень нараджэння Леніна зруйнавалі помнік паплечніку Сталіна
Фотa: Воложинский В.Г., читатели Onliner

Скульптура стаяла там з 60-х гадоў.

Так мяняюцца эпохі. На былой тэрыторыі завода МПОВТ зруйнавалі помнік Рыгору Арджанікідзэ, аднаму з кіраўнікоў савецкай дзяржавы і «апосталу індустрыялізацыі». У хуткім часе на тэрыторыі зробяць вялікі фуд-маркет, піша onliner.by.

У 1960 годзе менскаму заводу вытворчасці электронных вылічальных машын было прысвоенае імя Рыгора Арджанікідзэ, а праз некалькі гадоў на тэрыторыі прадпрыемства быў усталяваны помнік у гонар бальшавіцкага правадыра. Аўтарам скульптуры стаў завадскі мастак Дзегцяроў, які зрабіў прыкладную копію арыгінальнай скульптуры 1937 года.

Фотa: Воложинский В.Г., читатели Onliner

Не так даўно тэрыторыя завода была прададзеная тром прыватным інвестарам, сярод якіх лічыцца і даволі вядомы забудоўшчык «Тапас». Сёння помнік зруйнавалі, а яго рэшткі ўжо паспелі вывезці.

Як распавялі рэдакцыі ў «Тапас», у найбліжэйшы час на былой тэрыторыі завода з'явіцца вялікі фуд-маркет: на 4 тысячах квадратных метраў усталююць 18 хатак, сцэну, абсталююць месца для фуд-трэкаў. Адкрыецца пляцоўка ўжо гэтым летам і будзе працаваць круглы год. Праект рэалізуе сетка бараў Lidbeer Bar і ААТ «Лідскае піва».

- Пры правядзенні будаўніча-мантажных работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі было прынятае рашэнне аб дэмантажы помніка Арджанікідзэ праз яго аварыйны стан. Гранітная скульптура ў гонар аднаго з яркіх правадыроў бальшавізму ўсталёўвалася яшчэ ў пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя і за гэты час прыйшла ў аварыйны стан. Працяг правядзення работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без дэмантажу манумента нёс небяспеку для будаўнікоў. Рашэнне пра далейшы лёс помніка Арджанікідзэ, яго магчымую рэстаўрацыю альбо аб канчатковым дэмантажы, будзе прынятае ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Сёння кампанія сумесна з партнёрамі выконвае ўзятыя на сябе перад дзяржавай абавязанні ў рэалізацыі канцэпцыі забудовы ўсяго квартала ў межах вул. В. Харужай - Кульман - Я. Коласа і прыцягненню замежных інвестыцый, - распавялі ў кампаніі.

Побач «Тапас» ужо рэканструюе стары будынак былога завода, які ў хуткім часе ператворыцца ў бізнэс-цэнтр. Як мы ўжо распавядалі, асаблівасцю бізнэс-цэнтра стануць яго высачэзныя столі (ад 4 да 5,7 м), стыль лофт і лакацыя ў цэнтры горада. Паркоўка будзе размешчаная на прылеглай тэрыторыі. Унутры «Тапас» не будзе наразаць дробныя офісы, а здасць памяшканні, арганізаваныя па прынцыпе адкрытай планіроўкі, некалькім або нават аднаму буйному арандатару. Памяшканні здаюцца па $12 паводле курса (з ПДВ) за «квадрат».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках