9 траўня 2024, Чацвер, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Славакія абвясціла пра высылку трох расейскіх дыпламатаў

2
Славакія абвясціла пра высылку трох расейскіх дыпламатаў

Яны павінны будуць пакінуць краіну на працягу сямі дзён.

Славакія прыняла пастанову выслаць трох расейскіх дыпламатаў, паведамляе выданне Spectator са спасылкай на прэм'ера Эдуарда Хегера.

Яны павінны будуць пакінуць краіну на працягу сямі дзён.

Са слоў Хегера, пастанова прынятая «ў адпаведнасці з існай геапалітычнай сітуацыяй, а таксама сітуацыяй у Чэхіі», паведамляе канал «TA 3». Прэм'ер дадаў, што перад тым, як абвесціць пра высылку дыпламатаў, улады вывучылі звесткі славацкіх спецслужбаў.

На мінулым тыдні Чэхія выслала 18 расейскіх дыпламатаў, якіх улады абвінавацілі ў працы на расейскія спецслужбы. Са слоў чэшскага прэм'ера Андрэя Бабіша, у чэшскага боку ёсць «абгрунтаваныя падазрэнні» ў датычнасці расейскіх спецслужбаў да выбуху на складзе з боепрыпасамі ў сяле Врбетцыцэ на ўсходзе краіны ў кастрычніку 2014 года, у выніку якога загінулі два чалавекі. Акрамя гэтага ў рэспубліцы абвясцілі ў вышук двух меркаваных супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўлення Генштаба Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава.

Пасля гэтага Масква абвясціла пра высылку 20 супрацоўнікаў чэшскай амбасады. У МЗС Чэхіі гэтыя захады палічылі непрапарцыйнымі. 22 красавіка міністр замежных спраў краіны Якаб Кулганек заявіў, што склад расейскай амбасады ў Празе да канца траўня будзе скарочаны да колькасці складу чэшскага пасольства ў Маскве. Цяпер у расейскай амбасадзе працуюць 27 дыпламатаў і 67 тэхслужбоўцаў, а ў чэшскім - пяць дыпламатаў і 19 тэхслужбоўцаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках