11 траўня 2024, Субота, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паразіты

55
Паразіты
ФОТА: TUT.BY

Беларусы не хочуць фінансаваць карнікаў.

А вы ведалі, што «красаўцы» не адлічваюць грошы ў фонд сацыяльнай абароны? Сістэма пенсійнага забеспячэння ў нашай краіне створаная наступным чынам: прадпрыемствы адлічваюць у ФЗСН 28% на пенсіі + 6% на сацстрах. Плюс 1% у пенсійны фонд адлічваецца з заробкаў работнікаў. Разам - 35%. Работнікаў сягоння ў краіне 5,4 млн чалавек, пенсіянераў - блізу 2,3 мільёна чалавек. За 20 гадоў колькасць пенсіянераў павялічылася з 21% да 25%. Грошай на гэта трэба ўсё больш, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

Аднак звернем увагу, што «красаўцеу» гэта не датычыцца. У сілу асаблівага статусу з іх заробкаў не налічваюцца пенсійныя ўнёскі. Плюс выходзяць яны на пенсію значна раней звычайных грамадзян - у 48 гадоў (ад сябе дадамо: не маем нічога супраць ранняй пенсіі тых, хто ваяваў ці хаця б раз у жыцці даставаў пісталет у рэальна баявым становішчы, але пенсія ў 48 гадоў для пузатых штабных пацукоў - гэта здзек з тых, хто працуе на заводах, у школах, лякарнях і ў палях).

Да таго ж пенсія «красаўца» 1,5-2 разы вышэйшая, чым настаўніка ці лекара. Надбаўка за выслугу гадоў можа складаць да 75 адсоткаў. І гэта мы не кажам пра генералаў, у якіх ўмовы яшчэ больш шакаладныя.

У выніку выходзіць, што бюджэту ўтрыманне красаўца на пенсіі абыходзіцца значна даражэй, чым утрыманне настаўніка. А ўсяго вайсковых пенсіянераў - бізу 60 тысяч (плюс блізу 10 тысяч - гэта тыя, хто атрымлівае пенсію з прычыны страты карміцеля. У МНС блізу 9 тысяч пенсіянераў. Колькасць пенсіянераў у МУС, СК і памежным камітэце невядомая, а КДБ гэтыя звесткі і зусім засакрэцілі. Але пры гэтым раней мы распавядалі, што некаторых ветэранаў, у тым ліку высокапастаўленых, пазбавілі прывілей.

Дык адкуль жа «красаўцы» атрымліваюць пенсію? Яны выплачваюцца ім непасрэдна з бюджэту. Гэта значыць зноў з нашых з вамі падаткаў, але пры гэтым «красаўцы» наогул ніяк не ўдзельнічаюць у напаўненні бюджэту ФСАН. Дармаеды як ёсць.

Атрымліваецца дзіўная гісторыя: мы плацім падаткі, каб яны нас ахоўвалі і нябедна існавалі, але замест абароны атрымліваем тэрор. А пузачы-«красаўцы» ў дадатак да добрай пенсіі могуць яшчэ спакойна ўладкавацца ў 48 гадоў ахоўнікам куды-небудзь і як мінімум падвоіць суму да атрымання на рукі.

І калі раней сацыяльны кантракт працаваў, то пасля жніўня-2020 у людзей паўсталі заканамерныя пытанні: а чаму мы павінны фінансаваць фашыстаў? Развязаць сітуацыю можа толькі адным спосабам. Вінаватыя за злачынствы павінны быць пакараныя. А потым - доўгая праца для адмывання іміджу.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках