19 траўня 2024, Нядзеля, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладальнікаў вулічных латкоў з гароднінай і садавінай абавязалі ўсталяваць тэрміналы і касавыя апараты

9
Уладальнікаў вулічных латкоў з гароднінай і садавінай абавязалі ўсталяваць тэрміналы і касавыя апараты
ФОТА: BELARUSPARTISAN.BY

Яны павінны ўсталяваць тэрміналы да 1 ліпеня.

Касавыя апараты і тэрміналы неабходна ўсталяваць усім уладальнікам плодаагароднінных латкоў у Менску. Пра гэта расказаў карэспандэнту агенцтва «Минск-Новости» падчас наўпроставай лініі 3 красавіка намеснік старшыні Менгарвыканкама Юрый Трушчанка.

У Менску функцыянуюць блізу 150 латкоў, з якіх ажыццяўляюць сваю дзейнасць 50 суб'ектаў гаспадарання. Знешні выгляд такіх аб'ектаў гандлю ўзгадняецца з упраўленнем архітэктуры і будаўніцтва раёна. Уладальнікі плодаагароднінных шапікаў у перыяд іх функцыянавання абавязваюцца падтрымліваць іх у адпаведным выглядзе.

Са слоў Юрыя Трушчанкі, на днях адбылася сустрэча з прадпрымальнікамі. Даведзены патрабаванні, якія неабходна выконваць пры рэалізацыі плодаагародніннай прадукцыі ў нестацыянарных гандлёвых аб'ектах.

- Да 1 ліпеня ўладальнікі латкоў павінны ўсталяваць КСА і тэрміналы для безнаяўнай аплаты. Акрамя таго, ім неабходна забяспечыць выкананне супрацьпажарных і санітарных правілаў, - падкрэсліў Юрый Трушчанка.

Ён звярнуў увагу, што на жаль, не ўсе прадпрымальнікі выконваюць касавую дысцыпліну і санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках