19 траўня 2024, Нядзеля, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пінскім раёне воўк напаў на трох жанчын, сабаку і казу

6
У Пінскім раёне воўк напаў на трох жанчын, сабаку і казу
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Жывёлу ловяць, вяскоўцам раяць не выходзіць з дамоў.

5 красавіка некалькі жыхароў вёскі Ласіцк Пінскага раёна пацярпелі ад укусаў ваўка. Сітуацыю апісвае служба інфармацыі Пінскага райвыканкама, паведамляе kp.by.

Спачатку воўк напаў на дзвюх жанчын, якія ішлі па ўскраіне населенага пункта, у другой палове дня. Жанчыны закрычалі, на крыкі збегліся аднавяскоўцы і мужчыны віламі адагналі ваўка. Але неўзабаве агрэсіўны воўк з'явіўся ўжо не на ўскраіне, а ў самой вёсцы, напаў яшчэ на адну жанчыну і пакусаў яе. Пазней стала вядома, што воўк у гэтай жа вёсцы напаў на сабаку і казу.

У Ласіцк прыбылі экстранныя службы - міліцыя, МНС, хуткая дапамога. Медыкі аказалі дапамогу пацярпелым жанчынам. Ва ўсіх зафіксаваныя ўкушаныя раны.

На момант атрымання інфармацыі агрэсіўны воўк яшчэ не быў знойдзены. У яго пошуках удзельнічаюць міліцыянты, узброеныя табельнай зброяй, паляўнічыя раённай арганізацыі БТПР, егера лясніцтва. Ратавальнікі апавяшчаюць насельніцтва вёскі аб небяспецы, па Ласіцку курсіруе машына з гучнагаварыцелем. Пакуль воўк не злоўлены, жыхароў просяць не пакідаць дамы ў цёмны час дня і наогул устрымлівацца ад прагулак.

- Выпадкі, калі здаровы дзікі воўк выйшаў да людзей, вельмі рэдкія. Практычна ўсе падобныя факты агрэсіі ваўка ў адносінах да чалавека ў населеных пунктах адзінкавыя, і ўсе яны тлумачыліся шаленствам, - каментуюць сітуацыю мясцовыя ветэрынарныя службы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках