10 траўня 2024, Пятніца, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі знайшлі старажытную «3D-мапу» Еўропы

1
У Францыі знайшлі старажытную «3D-мапу» Еўропы
ФОТА: BBC

Узрост пліты ацэньваецца ў 4000 гадоў.

Пліта бронзавага веку, якая была знойдзена ў Францыі, імаверна, з'яўляецца старажытнай трохмернай мапай мясцовасці ў Еўропе, паведамляе ВВС. Узрост пліты ацэньваецца ў 4000 гадоў, паведамляе zn.ua.

Першапачаткова пліту знайшлі ў 1900 годзе, а затым паўторна адкрылі ў 2014. На думку навукоўцаў, на яе нанесеная мапа мясцовасці ў Брэтані.

Фрагмент каменя, вядомы як пліта Сен-Белек, датуецца раннім бронзавым стагоддзем, паміж 1900 і 1650 гадамі да нашай эры. У 1900 годзе падчас раскопак дагістарычнага могільніка ў Фіністэры яго выявіў мясцовы археолаг Поль дзю Шатэлье. Але пра знаходку забыліся больш чым на 100 гадоў, яна захоўвалася ў замку дзю Шатэлье. У 2014 годзе пліту зноў знайшлі ў падвале будынка.

Пасля аналізу малюнка, нанесенага на камень, даследчыкі прыйшлі да высновы, што ён уяўляе сабой мапу. «Прысутнасць матываў, што паўтараюцца, аб'яднаных лініямі» паказвае, што гэта раён Фіністэр.

ФОТА: BBC

Са слоў навукоўцаў, паглыбленні ўяўляюць сабой трохмерны малюнак даліны ракі Адэт, а некалькі ліній увасабляюць рачную сетку рэгіёна. Геалакацыя паказала, што малюнак на камені паўтарае вобласць ракі амаль з 80% дакладнасцю.

Даследнікі адзначаюць, што на гэты момант вядома пра некалькі каменных мапаў, знойдзеных ва ўсім свеце. Разам з тым, гэтая знаходка стала першай мапай, для якой удалося ідэнтыфікаваць намаляваную мясцовасць.

На думку навукоўцаў, мапа была спробай пазначыць валоданні тэрыторыяй прынцам або каралём таго часу. Яна таксама ўяўляе цікавасць для даследчыкаў, бо адлюстроўвае геаграфічныя веды тых часоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках