5 траўня 2024, Нядзеля, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэм'ер Славакіі, які страціў пасаду праз «Спадарожнік V», прыехаў у Маскву па вакцыну

9
Экс-прэм'ер Славакіі, які страціў пасаду праз «Спадарожнік V», прыехаў у Маскву па вакцыну
ІГАР МАТОВІЧ
ФОТА: EPA

Быў узгоднены кантракт на два мільёны вакцынаў.

Міністр фінансаў Славакіі Ігар Матовіч, які страціў пасаду кіраўніка ўрада праз скандал з набыццём расейскай вакцыны, у чацвер у Маскве правядзе сустрэчу пра пастаўкі "Спадарожніка V".

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда".

Матовіч у Маскве сустрэнецца з Кірылам Дзмітрыевым, генеральным дырэктарам Расейскага фонду прамых інвестыцый, якому непасрэдна падпарадкоўваецца вытворца вакцыны "Спадарожнік V" і з якім быў узгоднены кантракт на 2 млн вакцынаў.

"Перамовы, вядома, будуць звязаныя з вакцынай. Любыя перашкоды і сістэматычныя спробы не дапусціць Спадарожнік V у Славакію я асуджаю ад усяго сэрца і зраблю ўсё, што змагу, каб зрабіць іх няўдалымі, а мільёны людзей у Славакіі нарэшце маглі пачаць рабіць прышчэпкі Спадарожнікам. Вынікі паведамлю. Трымаем кулачкі", – напісаў Матовіч.

Як вядома, Славакія сутыкнулася з палітычным крызісам пасля таго, як дзве невялікія партыі заявілі пра магчымы выхад з кіроўнай кааліцыі праз набыццё ўрадам 2 мільёнаў дозаў расейскай вакцыны ад каранавіруса "Спадарожнік V".

Прэм'ер Ігар Матовіч сышоў у адстаўку, ягонае месца заняў Эдуард Гегер.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках