Канцэрт гурта «Каста» ў Менску адклалі на нявызначаны тэрмін
1- 8.04.2021, 15:56
- 2,322
Музыкі павінны былі выступаць 9 красавіка.
У Менску на нявызначаны тэрмін перанеслі канцэрт расейскага гурта «Каста».
Музыкі павінны былі выступаць 9 красавіка. Аднак у сацыяльных сетках Prime Hall з'явілася абвестка, што канцэрт пераносіцца: «На жаль, канцэрт гурта «Каста» перанесены, дакладная дата будзе абвешчаная пазней. Усе раней набытыя квіткі будуць сапраўдныя на новую дату. Сачыце за навінамі».
Музыкі «Касты» ў 2020-м адкрыта падтрымалі ўдзельнікаў беларускіх пратэстаў. У сваім кліпе на песню «Выходзь гуляць» яны паказалі жорсткасць сілавікоў.