8 траўня 2024, Серада, 6:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі назвалі сушаную садавіну, якая ўмацоўвае косткі

Медыкі назвалі сушаную садавіну, якая ўмацоўвае косткі

Яна таксама дапамагае і страваванню.

Вядома, што ў больш як паловы ўсіх мужчынаў і жанчынаў ва ўзросце 50 гадоў і старэйшых развіваецца астэапароз, піша сайт medicina.ua.

Аднак навукоўцы знайшлі выдатны спосаб, які прадухіляе ломкасць костак і паскарае гаенне траўмаў апорна-рухальнага апарату.

Натхніўшыся папярэднімі вынікамі даследавання на жывёлах пра тое, што сушаныя слівы могуць быць эфектыўнымі ў прадухіленні развіцця астэапарозу пасля менапаўзы, навукоўцы прадоўжылі сваю працу.

Эксперыменты правялі на добраахвотніках абодвух полаў ва ўзросце ад 60 да 70 гадоў, палова з якіх мела хранічныя вывіхі і пераломы, а астатнія знаходзіліся ў групе высокай рызыкі ўтварэння астэапарозу. У рацыён удзельнікаў увялі здробнены да парашку чарнасліў, якім запраўлялі фруктовыя салаты.

У выніку пасля такога штодзённага харчавання высветлілася, што хуткасць рэабілітацыі ў абедзвюх групах павялічылася ў сярэднім на 30%. Прычым сярод некаторых пацыентаў назіраўся значны рост костак – 85%.

Лекары прыйшлі да высновы, што ўсім жанчынам сярэдняга веку важна есці сушаныя слівы штодня. Гэта дапаможа і страваванню, і захаванню складнасці цела і, як ужо стала ясна, дасць магчымасць засцерагчыся ад пераломаў праз крохкасць костак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках