7 траўня 2024, aўторак, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус Шкурын пакіне ЦСКА пасля заканчэння сезона

1
Беларус Шкурын пакіне ЦСКА пасля заканчэння сезона
ІЛЛЯ ШКУРЫН.
ФОТА INSTAGRAM

Футбаліст не разглядае прадаўжэнне кар'еры ў Расеі.

Беларускі нападнік ЦСКА Ілля Шкурын зменіць клуб у летняе трансфернае акно, піша «Трибуна».

Паводле інфармацыі Sport24.ru, 21-гадовы форвард пакіне маскоўскі клуб па заканчэнні сезона. Прадстаўнікі футбаліста не разглядаюць варыянты прадаўжэння кар'еры ў Расеі для свайго кліента.

Раней паведамлялася аб тым, што былы галоўны трэнер армейцаў Віктар Ганчарэнка хоча бачыць Шкурына ў «Краснадары».

У 2019 годзе форвард стаў найлепшым бамбардзірам свайго чэмпіянату Беларусі, забіўшы 19 галоў у 26 матчах за «Энэргетык-БДУ». У пачатку 2020-га ён перайшоў у ЦСКА праз берасцейскае «Дынама».

У гэтым сезоне Шкурын правёў 9 матчаў у РПЛ і забіў 3 галы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках