11 траўня 2024, Субота, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеістамі юніёрскай нацыянальнай каманды Беларусі цікавяцца клубы НХЛ

Хакеістамі юніёрскай нацыянальнай каманды Беларусі цікавяцца клубы НХЛ
ФОТА: HOCKEY.BY

Хто з беларусаў спадабаўся заакіянскім скаўтам?

Агент Святаслаў Кісялёў распавёў пра перспектывы маладых хакеістаў Беларусі, паведамляе hockey.by.

- Хто з беларусаў спадабаўся заакіянскім скаўтам, што пра іх кажуць?

- Я не магу казаць за ўсіх беларусаў, да якіх ужо была праяўленая ўвага пасля юніёрскага чэмпіянату свету. Можа быць, больш ведае галоўны трэнер Дзмітрый Шульга, калі да яго звярталіся. Магу толькі сказаць пра тых, хлопцаў, якіх суправаджае і кансультуе наша агенцтва Gold Star Hockey. Гэта ў першую чаргу Даніла Клімовіч і Дзіма Кузьмін - імі цікавяцца каманды НХЛ.

Клубы юніёрскіх ліг Канады і ЗША звярнулі асаблівую ўвагу на Ягора Клаўдзіева, Ягора Сідарава, скаўты каманд цікавіліся Мікітам Парфянюком і Міраславам Міхалёвым. Думаю, павінна быць увага і да тых хлопцам, з якімі мы пакуль не кантактавалі - да Іллі Марозава, Данііла Сацішвілі, думаю, што і нашы брамнікі таксама выглядалі досыць самавіта, - сказаў Кісялёў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках