8 траўня 2024, Серада, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія перавядзе Караджыча ў сваю турму для адбыцця пажыццёвага зняволення

8
Брытанія перавядзе Караджыча ў сваю турму для адбыцця пажыццёвага зняволення
ФОТА: AP

Дзе менавіта былому лідару баснійскіх сербаў адбываць свой пажыццёвы тэрмін, суд у Гаазе не вырашыў.

Вялікабрытанія пагадзілася перавесці ў адну са сваіх турмаў былога лідара басьнійскіх сербаў Радавана Караджыча, асуджанага на пажыццёвы тэрмін за генацыд у Срэбраніцы.

Як паведамляе «Европейская правда», пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка МЗС Брытаніі Дамініка Рааба.

«Радаван Караджыч - адзін з нямногіх, каго прызналі вінаватым у генацыдзе. Ён быў адказны за масавыя забойствы мужчын, жанчын і дзяцей у час генацыду ў Срэбраніцы і дапамагаў весці аблогу Сараева з яе бязлітаснымі нападамі на мірных жыхароў», - заявіў Рааб.

Тым не менш, дзе менавіта Караджычу адбываць свой пажыццёвы тэрмін, суд у Гаазе не вырашыў. Былога лідара басьнійскіх сербаў павінна прыняць адна з краін, якія падпісалі з ААН пагадненне аб прывядзенні ў выкананне прысудаў міжнароднага крымінальнага трыбунала. У іх лік уваходзяць Аўстрыя, Брытанія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Нямеччына, Італія, Нарвегія, Польшча і Швецыя.

20 сакавіка Міжнародны рэшткавы механізм ААН для крымінальных трыбуналаў павялічыў тэрмін зняволення Караджычу з 40 гадоў пазбаўлення волі да пажыццёвага зняволення.

Суд прызнаў, што папярэдні 40-гадовы прысуд Караджычу быў занадта мяккім, з прычыны маштабу і «сістэматычнай жорсткасці» злачынстваў.

Радаван Караджыч быў лідарам сербскіх сепаратыстаў, што жылі ў Босніі і Герцагавіне. У 1992-1996 гадах ён узначальваў Рэспубліку Сербскую, што заявіла аб незалежнасці ад Босніі.

Пасля Дэйтанскага пагадненняў у 1996 годзе Караджыч быў вымушаны сысці ў адстаўку і 13 гадоў знаходзіўся ў вышуку.

Ён быў арыштаваны ў 2008 годзе ў Белградзе, дзе ён жыў пад імем Драгана Дабіча і займаўся медыцынскай практыкай. У кастрычніку 2009 года Міжнародны крымінальны суд па былой Югаславіі канчаткова адмовіў яму ў імунітэце.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках