5 траўня 2024, Нядзеля, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфляцыя ў Венесуэле склала амаль 3 000%

6
Інфляцыя ў Венесуэле склала амаль 3 000%

Урад краіны абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў супраць чалавечнасці.

За чатыры месяцы гэтага года рост коштаў у Венесуэле перавысіў 240%. Пра гэта паведаміла фінансавая абсерваторыя краіны, у склад якой уваходзяць палітычныя апаненты прэзідэнта Нікаласа Мадуры і ягонага ўрада, піша finanz.ru.

«Інфляцыя ў красавіку склала 33,4%, а з пачатку года - 240,5%», - гаворыцца ў паведамленні, арганізацыі.

У гадавым жа вылічэнні рост у краіне склаў 2 840%.

У лютым ЦБ Венесуэлы паведаміў, што інфляцыя ў 2020 годзе ў краіне склала 2 959,8%.

Венесуэла перажывае сацыяльна-эканамічны крызіс, які суправаджаецца гіперінфляцыяй, дэвальвацыяй нацыянальнай валюты і дэфіцытам тавараў першай неабходнасці. Паводле звестак ААН, краіну пакінулі амаль 4,5 млн чалавек, амаль 80% з іх знаходзяцца ў дзяржавах рэгіёну.

За апошнія пяць гадоў эканоміка Венесуэлы ўпала на 30% на фоне краху ключавой галіны, за кошт якой краіна была ўключаная ў сусветны гандаль, - здабычы сырой нафты. Аб'ёмы вытворчасці «чорнага золата» ў Венесуэле з 2016 года ўпалі больш чым у чатыры разы - з 2,1 да 0,5 млн барэляў за дзень.

У пачатку траўня прэзідэнт краіны Нікалас Мадура абвясціў аб падвышэнні мінімальнай аплаты працы з 1,8 да 7 мільёнаў балівараў на месяц, што сённяшнім курсам эквівалентна суме на 2,5 даляра.

Да ўказа Мадуры мінімальны заробак для працаўнікоў прыватнага і дзяржаўнага сектара ў Венесуэле складаў 64 цэнта на месяц.

Для дзяржаўных службоўцаў у гонар свята Першамая таксама павялічаны грашовая сума прадуктовых картак - з 1,8 да 3 млн балівараў, гэта значыць прыкладна 1,07 даляра.

У выніку, агулам працоўныя дзяржсектара змогуць атрымліваць блізу 10 млн балівараў на месяц - гэта каля 3,6 даляра, на якія ў Венесуэле можна купіць упакоўку з 30 яек.

Нагадаем, урад Венесуэлы абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў супраць чалавечнасці на тэрыторыі краіны. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы місіі аб устанаўленні фактаў пры падтрымцы ААН.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках