5 траўня 2024, Нядзеля, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы патрапілі ў яшчэ адну фінансавую «пастку»

2
Беларусы патрапілі ў яшчэ адну фінансавую «пастку»
фота: tut.by

Эканамісты перасцерагалі ад такога «шляху».

Беларусь захрасла ў пераразмеркавальнай эканоміцы? На гэтую тэму журналісты «Белсата» пагаварылі з эканамістам Сяргеем Чалым.

Адсутнасць значнага эканамічнага росту, палітыка пераразмеркавання - гэта асноўныя прыкметы застою. Значыць, у прынцыпе ўсяго два спосабы, якім чынам можна з гэтай пасткі вырвацца. Першы - гэта шлях азіяцкі, па якім пайшла Паўднёвая Карэя.

Тлумачыць эканаміст Сяргей Чалы:

«Гэта вырошчванне нацыянальных чэмпіёнаў, каб вызначыць і рэалізаваць скрытыя канкурэнтныя перавагі. Стварыць прадпрыемствы, якія паспяхова маглі б канкурыраваць на сусветных рынках. Тое, што ў Карэі называлі «чэбалі». Тое, што Кітай цяпер плануе рабіць. Але гэты шлях напраўду таксама паказаў, што ён непрымальны. Рана ці позна вырошчванне такіх чэмпіёнаў без унутранай канкурэнцыі, стварэнне цяплічных умоў для прадпрыемстваў, якія будуць канкурыраваць на замежных рынках, не спрацоўвае, бо ў выніку атрымліваецца ўнутры краіны неканкурэнтнае асяроддзе, якое прыводзіць да росту карупцыі і палітычнага ўплыву».

Таму і Карэя, і Кітай пайшлі менавіта шляхам дэмакратызацыі і лібералізацыі ўнутраных рынкаў, бо толькі так змаглі палепшыць сваю канкурэнтаздольнасць.

І другі шлях, умоўна кажучы, еўрапейскі.

«Прыняцце норм гэтых самых еўрапейскіх краін. З магчымым доступам потым да еўрапейскага рынку. Гэта шлях, які абіраюць краіны, якія спрабуюць рухацца ў бок асацыяцыі з Еўрапейскім Звязам».

І другі шлях Беларусі пасуе больш за ўсё. Без адкрытасцю свету ісці такім шляхам не атрымаецца. І Беларусь, і Расея выбралі кардынальна іншыя дарогі: палітыку санкцый і ізаляцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках