5 траўня 2024, Нядзеля, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два еўрапейскія фонды тузанулі «стоп-кран» на рынку акцый РФ

3
Два еўрапейскія фонды тузанулі «стоп-кран» на рынку акцый РФ

У выніку чысты прыток капіталу на рынак стаў нулявым.

Травеньскі рост расейскага рынка акцый да новага гістарычнага максімуму паводле індэкса МасБіржы буйныя заходнія інвестары ўспрынялі як запрашэнне прадаваць.

За тыдзень з 6 да 12 траўня чысты адток капіталу з фондаў, якія інвестуюць выключна ў паперы расейскіх кампаній, стаў рэкордным з пачатку кастрычніка, падлічылі аналітыкі BCS Global Markets (пераклад - finanz.ru).

Агулам гэтая катэгорыя інвестараў вывела з рынку 50 млн даляраў у дадатак да 20 млн тыднем раней.

Ірвануць «стоп-кран» пасля росту індэкса МасБіржы на 39% з пачатку лістапада наважылі два актыўна кіраваныя еўрапейскія фонды - адзін з іх належыць брытанскай Prosperity, а другі - французскаму BNP Paribas.

У суме за тыдзень яны пазбавіліся ад акцый расейскіх кампаній на 70 млн даляраў. Тры іншыя буйныя фонды - пад кіраваннем КК «Ашчадбанка», Carnegie і Robur - зафіксавалі прыток капіталу, які, зрэшты, не кампенсаваў і траціны распродажаў (20 млн даляраў).

Фонды, якія інвестуюць у РФ «у пакеце» з іншымі краінамі з развіванымі рынкамі, прадаўжалі куплі, але іх аб'ёму выявілася недастаткова, каб кампенсаваць распродаж спецыялізаваных на Расеі інвестараў.

У выніку чысты прыток капіталу на рынак стаў нулявым. «Агулам імпульс плыняў па-ранейшаму паказвае на наяўнасць рызык для расейскага рынка акцый, імпульс плыняў у фонды аблігацый таксама адмоўны», адзначае стратэг BCS GM Вячаслаў Смальянінаў.

За тыдзень замежныя інвестары вывелі 3 млн даляраў з расейскіх бондаў, пры гэтым фонды, якія інвестуюць толькі ў РФ, фіксуюць адтокі кліенцкіх грошай шэсць тыдняў запар.

За красавік нерэзідэнты вывелі з расейскіх акцый, дзяржаўных і карпаратыўных аблігацый 2,7 млрд даляраў, падлічыў ЦБ РФ.

Фундаванні замежнікаў у АФП скараціліся на 127 млрд рублёў, а іх доля на рынку знізілася да мінімуму за 6 гадоў (18,8%). З акцый замежныя інвестары вывелі 71,9 рублёў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках