5 траўня 2024, Нядзеля, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі затрымалі буйную партыю беларускіх цыгарэт

27
У Расеі затрымалі буйную партыю беларускіх цыгарэт
ФОТА: ФМС РФ

Партыю тавару спрабаваў вывезці ў Нідэрланды ІП.

Расейскія мытнікі на Балтыцы выявілі 54,2 тысячы пачкаў беларускіх цыгарэт у драўляных дошках, паведамляе прэс-служба Федэральнай мытнай службы Расеі.

ФОТА: ФМС РФ

Партыю тавару спрабаваў вывезці ў Нідэрланды індывідуальны прадпрымальнік, зарэгістраваны ў Смаленску. Згодна з дэкларацыяй, у кантэйнеры перамяшчаўся тавар «піламатэрыялы абразныя - дошка з елкі». У дачыненні да таварнай партыі спрацавала рызыка высокай імавернасці падачы недакладных звестак.

Падчас агляду 40-футавага кантэйнера з выкарыстаннем інспекцыйна-надгляднага комплексу былі выяўленыя нехарактэрныя для структуры тавару зацямненні. Пры ўскрыцці кантэйнера мытнікі выявілі ўсярэдзіне злепленых дошак цыгарэты NZ і NZ Safari з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь. Агульная маса цыгарэт склала 1,4 тоны.

Паводле выяўленага факту Балтыйская мытня распачала справу аб адміністрацыйным правапарушэнні на падставе ч.2 арт.16.1 КоАП РФ. Разглядаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы.

ФОТА: ФМС РФ
ФОТА: ФМС РФ
ФОТА: ФМС РФ
ФОТА: ФМС РФ
Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках