5 траўня 2024, Нядзеля, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі ўстанавілі дзве катэгорыі людзей, якія часцей за іншых заражаюцца каранавірусам

1
Медыкі ўстанавілі дзве катэгорыі людзей, якія часцей за іншых заражаюцца каранавірусам

Даследаванне правялі ва Універсітэце Джонса Хопкінса.

Пра шкоду бессані для здароўя вядома ўсім. Яна істотна пагаршае якасць жыцця чалавека. Да таго ж, падчас нядаўняга даследавання навукоўцаў Універсітэта Джонса Хопкінса высветлілася, што людзі, якія пакутуюць на бессаннь і эмацыйнае выгаранне, часцей заражаюцца каранавірусам.

Медыкі ўстанавілі, што кожная дадатковая гадзіна сну зніжае рызыку быць інфікаваным каранавірусам на 12%. А людзі з эмацыйным выгараннем больш чым удвая часцей заражаюцца COVID-19, паведамляе BMJ Nutrition Prevention&Health (пераклад - lenta.ua).

Аўтары даследавання прыйшлі да высновы, што абодва гэтыя станы аслабляюць імунітэт, павялічваючы ўразлівасць чалавека перад каранавірусам. Папярэднія працы навукоўцаў ужо звязвалі недахоп сну і эмацыянальнае выгаранне на працы з падвышанай рызыкай захворвання на вірусныя і бактэрыяльныя інфекцыі. Аднак і цяпер навукоўцы не здолелі ўстанавіць дакладных прычын таго, чаму гэтыя фактары павялічваюць рызыку заражэння каранавірусам.

Нагадаем, САЗ заявіла, што сістэма аховы здароўя ў свеце не была гатовая да пандэміі COVID-19 і ў сваім цяперашнім выглядзе не здольная прадухіліць развіццё пандэміі новага высокаінфекцыйнага патагена.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках