5 траўня 2024, Нядзеля, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі сенатар патлумачыў, чаму Трампа не выганяюць з Рэспубліканскай партыі

8
Амерыканскі сенатар патлумачыў, чаму Трампа не выганяюць з Рэспубліканскай партыі
Дональд Трамп

Раней экс-прэзідэнт ЗША заявіў, што разглядае магчымасць свайго ўдзелу ў наступных выбарах.

Сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм заявіў, што былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп павінен застацца ў Рэспубліканскай партыі, бо без яго «палова людзей сыдзе».

Са слоў сенатара, Трамп з'яўляецца «самым папулярным рэспубліканцам у краіне», паведамляе «Новое время» са спасылкай на The Hill.

«Калі вы паспрабуеце выгнаць яго з Рэспубліканскай партыі, палова людзей сыдзе», - адзначыў Грэм.

Ён дадаў, што Рэспубліканская партыя «не можа рухацца наперад без удзелу Трампа».

Раней Трамп заявіў, што разглядае магчымасць свайго ўдзелу ў наступных прэзідэнцкіх выбарах у 2024 годзе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках