5 траўня 2024, Нядзеля, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адкуль сучасная расейская зброя ў баявікоў ХАМАС?

Адкуль сучасная расейская зброя ў баявікоў ХАМАС?
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Меркаванне экспэртаў.

Ізраільская газета The Jerusalem Post паведаміла, што ўдзельнікі палестынскай групоўкі ХАМАС абстрэльвалі ізраільскі пазадарожнік з расейскага супрацьтанкавага ракетнага комплексу «Карнет».

ПТРК «Карнет» - расейская распрацоўка, якая пастаўляецца на сусветны рынак з 1990-х гадоў. Ізраіль яшчэ дзесяць гадоў таму паведамляў пра тое, што «Карнет» ёсць на ўзбраенні ў палестынскіх баевікоў у сектары Газа, аднак адкуль там узяліся ПТРК, невядома: раней мадыфікацыі гэтага ўзбраення пастаўлялі многім краінам Блізкаўсходняга рэгіёну.

У чацвер ізраільскае войска абвясціла аб накіраванні дадатковых сіл на мяжу з сектарам Газа. Паведамляецца, што з панядзелка, калі бакі пачалі ўзаемныя напады, у сектары Газа забіта не менш як 67 чалавек, у тым ліку 17 дзяцей. Палестынскае Міністэрства аховы здароўя, якое кантралюе ХАМАС, паведамляе, што ў выніку ізраільскіх удараў паранена блізу 390 чалавек. З боку Ізраіля загінула сем чалавек, у тым ліку адно дзіця.

Пра тое, адкуль у рэгіёне можа з'явіцца расейскае ўзбраенне, якія ёсць варыянты зыходу канфлікту і чаму на палестынскіх тэрыторыях такія вялікія страты, «Настоящему времени» распавялі старшы навуковы супрацоўнік аддзела Цэнтра міжнароднай бяспекі ІСЭМА і аддзела Блізкага і Сярэдняга Усходу інстытута ўсходазнаўства РАН Уладзімір Сотнікаў і Юрый Бутусаў, галоўны рэдактар выдання «Цензор.нет».

Уладзімір Сотнікаў: «Трэба тэрмінова аднавіць працу квартэта блізкаўсходніх пасярэднікаў»

- Раскажыце, адкуль расейскія боепрыпасы у баевікоў ХАМАС?

- Не толькі ў баявікоў ХАМАС могуць быць расейскія боепрыпасы - яны могуць быць наогул у любых тэрарыстычных групоўках, таму што раней Расея, нават СССР прадавалі зброю многім краінам, і зараз, калі наступіла хваля тэрарызму і з'явіліся ісламісцкія баевікі, яны могуць, што яны і робяць, захопліваць гэтую зброю ў афіцыйных уладаў.

- Гэта вы кажаце пра савецкае ўзбраенне. Ёсць інфармацыя аб ПТРК «Карнет», якое дастаткова сучаснае расейскае.

- Я яшчэ хачу сказаць пра тое, што існуюць так званыя пасярэднікі, якія перакупляюць зброю, якая афіцыйна пастаўляецца Расейскай Федэрацыяй. Дарэчы, не толькі расейскую зброю, яны могуць захапіць і амерыканскую зброю, і вытворчасць зброі іншых краін.

- Ці можна казаць пра прынцыповыя адрозненні вядзення баявых дзеянняў паміж Ізраілем і Палестынскай аўтаноміяй?

- Даўно так гістарычна склалася, што Палестынская аўтаномія праводзіць так званыя аперацыі, як гэта відаць з ракетным абстрэлам, гэта значыць яны наносяць удар, а потым чакаюць адказных дзеянняў. А ў Ізраіля існуе даўно апрабаваная сістэма рэакцыі. Вы цяпер у эфіры сказалі, што ізраільцяне папярэджваюць насельніцтва аб ударах. Ведаеце, так, сапраўды ізраільцяне папярэджваюць насельніцтва аб ударах, але тым не менш паступілі звесткі, што яны збіраюцца пачаць быццам бы наземную аперацыю.

Гэта значыць такі план экстранных дзеянняў у Ізраіля існуе. Я не магу сказаць гэтага пра Палестынскую аўтаномію.

- Якія шанцы правядзення Ізраілем наземнай аперацыі? Тут можна нешта ацэньваць? Як гэта ўвогуле магчыма?

- Вы маеце на ўвазе шанцы на тое, што гэты канфлікт разрасцецца і пачнуцца поўнамаштабныя вайсковыя дзеянні?

- Розныя варыянты: альбо поўнамаштабныя вайсковыя дзеянні, альбо Ізраіль цалкам бярэ пад кантроль Палестынскую аўтаномію, Сектар Газа. Што можа наогул быць?

- Мне здаецца, зараз надыходзіць той самы час, пра што, уласна кажучы, і папярэджвае Расея, і прытрымліваецца такой лініі, што неабходна тэрмінова склікаць экстраннае пасяджэнне Рады бяспекі. Дарэчы, яно было ўжо скліканае, і рэзалюцыя не была прынятая. І [трэба] тэрмінова аднавіць працу квартэта блізкаўсходніх пасярэднікаў - гэта Расея, ААН, ЕЗ і ЗША. У Расеі ёсць магчымасць уплываць на Палестынскую аўтаномію, таму што мы падтрымліваем вельмі добрыя адносіны з арабскімі дзяржавамі, у тым ліку з Палестынай. У амерыканцаў ёсць шанцы ўплываць на Ізраіль, таму цяпер казаць аб тым, ці разрасцецца гэты канфлікт ці не, гэта было б заўчасна, і пакуль незразумела, калі ўсё гэта скончыцца.

- То бок, калі казаць пра егіпцяне, якія заяўляюць аб сваім пасярэдніцтве паміж Ізраілем і Палестынскай аўтаноміяй, яны фактычна страчваюць сваю пасрэдніцкую сілу?

- Не, яны не страчваюць. Цяпер той момант, калі любыя пасрэдніцкія намаганні могуць дапамагчы выправіць гэтую сітуацыю.

Юрый Бутусаў: «Усе вайсковыя аб'екты знаходзяцца проста ў густанаселеных раёнах сектара Газа»

- У вас ёсць адказ, як цяпер сучаснае расейскае ўзбраенне трапляе да баявікоў ХАМАС?

- Расея не хавае свае дачыненні з ХАМАС, яны працягваюцца і зараз, падчас баявых дзеянняў, гэта відаць па ўсім: і па палітычных заявах Крамля, і па дзейнасці расейскіх СМІ, між іншым, расейскае інфармацыйнае агенцтва дзяржаўнае РІА Новости рэгулярна размяшчае інфармацыю са спасылкай на крыніцы ў руху ХАМАС, як быццам гэта не тэрарыстычная арганізацыя, а абсалютна легітымная дзяржаўная структура якой-небудзь дзяржавы. Пастаянна Расея сама разганяе ўсе інфармацыйныя сігналы тэрарыстаў наўпрост, гэта робіцца кожны дзень. Агучваюцца ініцыятывы тэрарыстаў ад імя расейскага інфармагенцтва, агучваюцца іх заявы, ацэнкі, і гэта з'яўляецца адной з найважнейшых крыніц для асвятлення пазіцыі тэрарыстаў у вайне.

- Гэта значыць, атрымліваецца, што словы пра тое, што Расея будзе абараняць рускамоўнае насельніцтва ва ўсім свеце, а ў Ізраілі жыве вельмі шмат рускамоўнага насельніцтва, у гэтым выпадку наогул ніяк не працуюць, нават працуюць наадварот?

- Так, вядома, гэта вельмі парадаксальна. Расея ўтрымлівае прарасейскія рухі, наймае ў ізраільскім грамадстве сваіх лаяльных каментатараў, існуе такая цэлая сетка груп падтрымкі Расеі, але пры гэтым парадаксальным чынам пастаўляецца ўзбраенне і падтрымліваюцца афіцыйныя палітычныя кантакты з тэрарыстамі, якія забіваюць ізраільцян, у тым ліку і расейскай зброяй.

- Я ўважліва прачытаў ваш допіс на фэйсбуку аб баявых дзеяннях паміж Ізраілем і Палестынскай аўтаноміяй. Якія асноўныя адрозненні вядзення баявых дзеянняў паміж Ізраілем і Сектарам Газа?

- Мы ўпершыню ў гісторыі бачым на свае вочы такую першую ракетную вайну і першае шырокамаштабнае баявое прымяненне тактычнай сістэмы супрацьракетнай абароны. Ні адна іншая краіна свету, акрамя Ізраіля, не мае на ўзбраенні сістэмы тактычнай супрацьракетнай і супрацьартылерыйскай абароны. Гэта значыць сістэма батарэі «Жалезны купал», якая затуляе цалкам усе населеныя пункты Ізраіля, перахапляе ўсе аператыўна-тактычныя ракеты і артылерыйскія набоі любыя, любыя беспілотнікі, якія запускаюць альбо могуць запусціць тэрарысты.

Эфектыўнасць баявога прымянення вельмі высокая. На заяву ізраільскага войска, за чатыры дні - з 10 да 14 траўня - выпушчана на гэты момант амаль 1700 некіравальных ракет па тэрыторыі Ізраіля, і сістэма «Жалезны купал» пашкодзіла звыш 80% усіх цэляў. А яшчэ значную частку ракет сістэма не абстрэльвала, бо іх траекторыя не пагражала населеным пунктам Ізраіля.

Таму страты, якія панёс Ізраіль у выніку гэтай вайны, проста мінімальныя, гэта проста беспрэцэдэнтна ў гісторыі, калі пасля такога маштабнага ўдару такія мінімальныя страты і такія вялікія страты ў тэрарыстаў. Хачу нагадаць, што ў 2014 годзе, таксама справакаваўшы такое абвастрэнне, тэрарысты ў ходзе баявых дзеянняў з ізраільскім войскам здолелі нанесці цяжкія страты мірнаму насельніцтву і ізраільскім вайскоўцам. У выніку цяпер праведзеная такая рашучая рэформа ізраільскага войска, і вынік, я думаю, цалкам надзвычайны, зруйнавальны для тэрарыстаў і іх спонсараў.

- Ізраіль апавяшчае Палестынскую аўтаномію, калі збіраецца пачаць ракетныя ўдары, пры гэтым выкарыстоўвае высокадакладныя прылады. Але ўсё роўна мы бачым, што ў Сектары Газа досыць шмат ахвяр сярод цывільнага насельніцтва. Чаму так адбываецца?

- На заявы ізраільскага войска, якія ніхто пакуль не зняпраўдзіў - ёсць толькі альтэрнатыўная пазіцыя тэрарыстаў, пры масавых запусках некіравальных ракет тэрарыстамі з жылых кварталаў - на гэты момант запушчана, падкрэсліваю, толькі да Ізраіля даляцела звыш 1700 ракет, а пускаў было больш - у ходзе гэтых пускаў тэрарысты абсталююць агнявыя пазіцыі сваіх ракетных комплексаў, маскіруюць іх у жылых кварталах у зямлі побач з жылымі аб'ектамі, часцяком гэта робіцца з самаробных пускавых установак. Таму значная частка ракет у выніку няспраўнасці разрываецца прама там на пазіцыях. Магчыма, у выніку памылак [пакутуе цывільнае насельніцтва].

У чым асаблівасць гэтай вайны? Чаму Ізраіль не можа імгненна здушыць цэлі? Таму што тэрарысты разгарнулі агнявыя пазіцыі - пускавыя ўстаноўкі - укапалі ў зямлю проста ў жылых кварталах, проста побач з жылымі дамамі. Усе вайсковыя аб'екты знаходзяцца проста ў густанаселеных раёнах Сектара Газа. Таму тут ёсць зваротны бок - тэрарысты такім чынам маскіруюцца ад агню ізраільскага войска, з другога боку, калі яны часцяком з самаробных пускавых установак - яны капаюць нейкія ямы ў зямлі, у гэтыя ямы ўстаўляюць пускавыя і потым ініцыююць пуск ракеты, нейкія ракеты пры гэтым не разрываюцца альбо разрываюцца проста там на пазіцыях, альбо могуць уразіць самі жылыя аб'екты.

Акрамя таго, там жа незразумелыя ўмовы захоўвання - яны ж выкарыстоўваюць вялікую колькасць пунктаў пуску, вялікую колькасць месцаў захоўвання, дзе напэўна няма ніякіх тэмпературных рэжымаў, ніхто за гэтым не глядзіць, за прафілактыкай. Таму, натуральна, што ракеты гэтыя, падкрэсліваю, некіравальныя, могуць уражваць, выбухаць проста там на пазіцыях, а паколькі гэта ў жылых кварталах, цалкам імаверна, што яны могуць наносіць страты і мірнаму насельніцтву.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках