5 траўня 2024, Нядзеля, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Польшчы: Сертыфікаты пра вакцынацыю могуць быць уведзеныя ў ЕЗ у чэрвені

1
МЗС Польшчы: Сертыфікаты пра вакцынацыю могуць быць уведзеныя ў ЕЗ у чэрвені

Дакумент закліканы спрасціць паездкі па краінах ЕЗ.

Польскі міністр еўрапейскіх спраў Конрад Шыманьскі паведаміў, што ёсць шанец на падпісанне пагаднення з ЕЗ аб зялёных сертыфікатах вакцынацыі. Механізм узаемнага прызнання гэтых дакументаў закліканы спрасціць паездкі па краінах Еўрапейскага звязу, а таксама ў тыя дзяржавы, дзе будуць захоўвацца некаторыя абмежаванні на ўезд, паведамляе «Польское радио».

Зялёныя сертыфікаты павінны ўтрымліваць інфармацыю пра вакцынацыю, адмоўныя вынікі аналізаў і наяўнасць антыцелаў пасля хваробы.

Са слоў міністра замежных спраў Польшчы Збігнева Раў, пытанне ўвядзення сертыфікатаў у Еўразвязе будзе вырашанае ў чэрвені.

14 траўня ў Лодзі на сустрэчы міністраў замежных спраў Вышаградскай групы Чэшская Рэспубліка і Вугоршчына абвясцілі, што з 15 траўня здымуць абмежаванні на паездкі для вакцынаваных грамадзян абедзвюх краін.

Збігнеў Раў у пытанні аб магчымым далучэнні Польшчы да гэтага пагаднення, падкрэсліў, што неабходныя дадатковыя дамоўленасці, бо, між іншым, у Вугоршчыне вакцынацыя таксама праводзіцца прэпаратамі, не ўхваленымі Еўрапейскім агенцтвам лекавых сродкаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках