10 траўня 2024, Пятніца, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Смаленскам сутыкнуліся фура і мікрааўтобус: пацярпелі 13 беларусаў

5
Пад Смаленскам сутыкнуліся фура і мікрааўтобус: пацярпелі 13 беларусаў

Адзін з іх знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане.

Пасажырскі мікрааўтобус, які перавозіў беларусаў, сутыкнуўся з грузавіком на трасе М1 «Беларусь» у Сафонаўскім раёне Смаленскай вобласці. У выніку шпіталізаваны 13 чалавек, адзін з іх - у вельмі цяжкім стане, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу губернатара Смаленскай вобласці.

«Сёння раніцай у Сафонаўскім раёне на 298 км [трасы] М1 "Беларусь" адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам пасажырскага мікрааўтобуса, у якім знаходзіліся 20 чалавек. Паводле папярэдніх звестак, у выніку ДТЗ пацярпелі і шпіталізаваны 13 чалавек. Усе яны грамадзяне Рэспублікі Беларусь», - гаворыцца ў паведамленні.

Як удакладняецца, стан дзесяці пацярпелых ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці, двое - у цяжкім стане, адзін - у вельмі цяжкім.

Чытач распавёў tut.by, што фура з рэгістрацыйнымі знакамі Гарадзенскай вобласці, а мікрааўтобус - з менскай рэгістрацыяй. З буса пацярпелых даставалі выратавальнікі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках