5 траўня 2024, Нядзеля, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраільскія вайскоўцы нанеслі ўдар па канторы кіраўніка сіл бяспекі ХАМАС

Ізраільскія вайскоўцы нанеслі ўдар па канторы кіраўніка сіл бяспекі ХАМАС

Адтуль адбывалася кіраванне і кантроль над вайсковай інфраструктурай тэрарыстаў.

На фоне абвастрэння сітуацыі на Блізкім Усходзе ізраільскія вайскоўцы нанеслі ўдар па канторы кіраўніка сіл бяспекі групоўкі ХАМАС.

Пра гэта паведамляе Армія абароны Ізраіля ў Twitter, піша nv.ua.

«Тайфік Абу Наім - кіраўнік сіл бяспекі ХАМАС. Мы толькі што нанеслі ўдар па канторы, якую ён выкарыстоўваў для кіравання і кантролю вайсковай інфраструктуры», - гаворыцца ў паведамленні.

Эскалацыя канфлікту Ізраіля і ХАМАС

Канфлікт паміж Ізраілем і Палестынай на Блізкім Усходзе зноў перайшоў у гарачую квадру. Перад эскалацыяй ва Усходнім Ерусаліме блізу тыдзень працягваліся маштабныя пратэсты палестынцаў, якія выступалі супраць выраку ізраільскага суда аб прымусовым высяленні дзясяткаў чалавек з дамоў праз тое, што грамадзяне Ізраіля спрабавалі атрымаць нерухомасць у ерусалімскім раёне Шэйх-Джары.

Падчас пратэстаў адбыліся сутыкненні пратэстоўцаў з паліцыяй, у выніку якіх былі параненыя і затрыманыя. Паводле звестак паліцыі Ізраіля, 8 траўня каля мячэці Аль-Аксы траўмы атрымалі не менш за 15 вайскоўцаў і 163 палестынцы. Праваахоўнікі паведамілі, што ўжылі гвалт пасля таго, як у іх пачалі кідаць камяні і бутэлькі.

9 траўня Вярхоўны суд Ізраіля адклаў прыняцце пастановы аб магчымасці высялення палестынцаў з іхніх дамоў.

10 траўня ХАМАС запатрабаваў ад Ізраілю да 18:00 мясцовага часу вывесці вайскоўцаў з комплексу мячэці Аль-Аксы. Праз некалькі хвілін па заканчэнні тэрміну ультыматуму ХАМАС нанёс па Ізраілі першы ракетны ўдар.

Паводле папярэдніх звестак, у выніку канфлікту загінулі дзевяць чалавек у Ізраілі ды 126 жыхароў сэктару Газы (паводле звестак палестынскага Міністэрства аховы здароўя).

Увечары 14 траўня прадстаўнікі ХАМАС заявілі, што ахвочыя спыніць абстрэл тэрыторыі Ізраілю. Прадстаўнікі групоўкі выставілі Ізраілю шэраг патрабаванняў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках