5 траўня 2024, Нядзеля, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рухаемся ў рытме перамогі

Рухаемся ў рытме перамогі
архивное фото

Беларусы праводзяць акцыі ў падтрымку «бубнача перамен».

Telegram-канал «Менскразам!» апублікаваў відэа акцыі салідарнасці з Аляксеем Санчуком, які граў на барабанах на маршах у Беларусі.

«Рухаемся ў рытме перамогі. Нашы сэрцы б'юцца ў такт. Квартал літаратараў падтрымлівае Аляксея Санчука. Рытм - гэта тое, што падштурхоўвае да руху», - піша Telegram-канал.

13 траўня Аляксея Санчука несправядліва асудзілі на шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

На волі ў яго жонка і васьмігадовая дачка.

Адрас: Санчук Аляксей Ігаравіч. г. Менск, вул. Валадарскага, д.2, СІЗА-1, 220030.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках