2 траўня 2024, Чацвер, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ААН маюць намер прыцягнуць да адказнасці памагатых рэжыму Лукашэнкі

35
У ААН маюць намер прыцягнуць да адказнасці памагатых рэжыму Лукашэнкі

У ААН прызначылі трох экспэртаў, якія будуць фіксаваць доказы парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

У ААН прызначылі трох экспэртаў, якія будуць фіксаваць доказы парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, каб прыцягнуць да адказнасці памагатых рэжыму Лукашэнкі, паведамляе «Белсат».

Вярхоўная камісарка ААН Мішэль Бачэлет абвясціла сёння аб прызначэнні трох экспэртаў высокага ўзроўню ў выяўленні фактаў парушэнняў правоў чалавека: Карына Маскаленка (Расея), якая будзе выконваць абавязкі старшыні, Сьюзан Базілі (Канада) і Марка Міланавіч (Сербія).

Яны будуць збіраць інфармацыю пра сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама кансалідаваць, захоўваць і аналізаваць доказы парушэнняў правоў чалавека, каб прыцягнуць памагатых рэжыму да адказнасці.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках