19 жнiўня 2026, Серада, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брытаніі зрабілі 50 мільёнаў прышчэпак ад каранавіруса

1
У Брытаніі зрабілі 50 мільёнаў прышчэпак ад каранавіруса

Кожны чацвёрты дарослы жыхар краіны ўжо атрымаў дзве дозы вакцыны.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан заявіў, што з 21 чэрвеня ў краіне могуць скасаваць сацыяльнае дыстанцыяванне. Пра гэта паведамляе Sky News (пераклад - «Униан»).

У каментары журналістам Джонсан сказаў, што «ёсць добрыя шанцы» на тое, што неўзабаве жыхары краіны могуць адмовіцца ад правіла, згодна з якім яны павінны знаходзіцца на адлегласці аднаго метра і больш адзін ад аднаго.

Са слоў прэм'ера, такое рашэнне яшчэ не канчатковае і будзе залежаць ад статыстыкі захворвання.

Джонсан дадаў, што ў Вялікабрытаніі зрабілі 50 млн прышчэпак ад каранавіруса, а кожны чацвёрты дарослы жыхар краіны ўжо атрымаў дзве дозы вакцыны. Гэтую інфармацыю пацвердзіў міністр аховы здароўя краіны Мэт’ю Хэнкок.

Што гэтаму папярэднічала

На фоне паспяховай кампаніі вакцынацыі ў Вялікабрытаніі 12 красавіка скасавалі частку абмежаванняў, якія ўвялі для барацьбы з каранавірусам, і перайшлі да другой фазы захадаў па вяртанні да звычайнага жыцця.

3 траўня 2021 года з'явілася інфармацыя аб тым, што Вялікабрытанія перадасць Індыі тысячу апаратаў ШВЛ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках