Палітвязень спартовец з Берасця Дзяніс Марусевіч даслаў з СІЗА сваёй маці душэўны верш
- 3.05.2021, 21:31
- 5,954
Фотафакт.
Палітвязень берасцеец Дзяніс Марусевіч у лістах сваім блізкім паведамляе, што яму даходзіць карэспандэнцыя толькі ад сваякоў. Як піша «Брестская газета», пра гэта яго маці распавяла праваабаронцам.
«Я мама Дзяніса Марусевіча, цяпер атрымала ад яго ліст, у якім ён піша, што настрой добры, толькі лісты наогул не прыходзяць, толькі ад вас і ўсё... А я ўпэўненая, людзі пішуць, і пішу яму пра гэта ў кожным лісце», - кажа жанчына.
Сёння маці Дзяніса прыйшоў вось такі ліст ад сына, з урыўкам з верша Роберта Раждзественскага і малюнкам.

Дзяніс Марусевіч - 26-гадовы спартовец з Берасця. Ён майстар спорту ў каратэ, рукапашным баі і вайсковым рукапашным баі, быў сябрам нацыянальнай зборнай у каратэ. Да 13 ліпеня 2020 года служыў паводле кантракту ў 38-ай Брэсцкай асобнай дэсантна-штурмавой брыгадзе.

Мужчыну затрымалі 11 верасня ў рамках крымінальнай справы «аб масавых беспарадках» 10 жніўня. Дзянісу інкрымінуецца тое, што ён нібыта «кідаў кавалкі асфальту з натоўпу пратэстоўцаў у сілавікоў», а таксама «замахнуўся нагой на міліцэйскую машыну». Праз некалькі тыдняў пасля затрымання быў праведзены ператрус, але нічога канфіскавана не было.
Паводле інфармацыі ПЦ «Вясна», Марусевічу выстаўленае абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса («Удзел у масавых беспарадках»). Санкцыі артыкула прадугледжваюць пакаранне аж да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Ён утрымліваецца ў СІЗА-7 Брэста.