11 траўня 2024, Субота, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее ў Беларусі

3
Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее ў Беларусі

Прагноз надвор'я на выходныя і надалей.

У Беларусі да канца тыдня захаваецца дажджлівае надвор'е, паведамілі БелТА ў Белгідрамеце.

«Атлантычныя цыклоны і іх атмасферныя франты прадаўжаюць пастаўляць на тэрыторыю Беларусі ўсё новыя і новыя порцыі ападкаў. На сёння ў заходняй палове краіны сума выпаўшых ападкаў ужо дасягае 30-40% травеньскай нормы, а на асобных метэастанцыях зарэгістравана і да 80% нормы апошняга вясновага месяца. Дажджы не спыняцца і ў найбліжэйшыя дні», - адзначылі сіноптыкі.

У пятніцу, 7 траўня, уначы месцамі ў краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Удзень таксама часам чакаюцца дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні сярэдні, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы плюс 1-7 градусаў, удзень - 9-15 градусаў цяпла, на паўднёвым усходзе прагназуецца да плюс 18 градусаў.

У суботу, 8 траўня, чакаецца ветранае халаднаватае надвор'е. Беларусь апынецца пад уплывам цыклону, што перамяшчаецца праз поўнач Беларусі на Наўгародскую вобласць Расеі. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні, уначы слабы, удзень у многіх раёнах краіны будзе ўзмацняцца да моцнага парывістага.

Тэмпература паветра складзе плюс 2-9 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 6-12 градусаў цяпла.

У нядзелю, 9 траўня, надвор'е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў халоднай паветранай масе, будзе пераважна без ападкаў. Вецер у заходняй чвэрці будзе сярэдні, уначы на паўночным усходзе парывісты. Тэмпература паветра ў начны час будзе плюс 1-6 градусаў, пры малавоблачным небе на глебе і месцамі ў паветры чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 3. У дзённыя гадзіны тэмпература паветра складзе 11-17 градусаў цяпла.

У пачатку наступнага тыдня надвор'е зменіцца. У Беларусь пачнуць паступаць паветраныя масы з поўдня Еўропы і ўстановіцца цёплае надвор'е.

У панядзелак, 10 траўня, пры павышаным фоне атмасфернага ціску істотных ападкаў не чакаецца. Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 1-8 градусаў, месцамі на паўднёвым усходзе замаразкі ад нуля да мінус 2 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 17-24 градусаў.

У аўторак, 11 траўня, будзе без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3-10, на захадзе - да плюс 12 градусаў. Удзень чакаецца 19-26 градусаў цяпла.

У сераду, 12 траўня, уначы прагназуецца пераважна без ападкаў, удзень у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 5-12 градусаў. У дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да плюс 16-22 градусаў, у асобных раёнах - да плюс 25 градусаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках