11 траўня 2024, Субота, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банк Расеі чацвёрты год запар завяршыў са стратай

3
Банк Расеі чацвёрты год запар завяршыў са стратай

Упершыню ў сваёй гісторыі Банк РФ працуе ў мінус чатыры гады запар.

Паводле вынікаў 2020 года страта Банка Расеі склала 61,5 руб. Пра гэта паведамляецца ў гадавой справаздачы рэгулятара, паведамляе РБК.

Даходы ЦБ паводле вынікаў года склалі 2,404 трлн., а расходы перавысілі 2,465 трлн.

Цяперашні паказчык страты ўтрая меншы, чым летась. Тады ён склаў 182,6 руб. ЦБ завяршыў са стратай чацвёрты год запар. Між іншым, у 2017 годзе ЦБ паказаў адмоўны фінансавы вынік сумаю 435,3 рублёў, што стала гістарычным рэкордам. Такім чынам, страта ЦБ за апошнія чатыры гады перавысіла 1,1 трлн руб.

У справаздачы гаворыцца, што ЦБ паводле вынікаў мінулага года нарасціла долю золата і юаня ў міжнародных рэзервах - з 19,5 да 23,3% і з 12,3 да 12,8% адпаведна. Што ж тычыцца іншых замежных валют, то іх доля знізілася. Доля еўра скарацілася з 30,8 да 29,2%, доля даляра - з 24,5 да 21,2%, доля фунта стэрлінгаў - з 6,5 да 6,3%.

У справаздачы таксама гаворыцца, што паказчыкі балансу і фінансавыя вынікі фармаваліся ва ўмовах зніжэння эканамічнай актыўнасці, змяншэння коштаў на сыравіну на знешніх рынках і паслаблення рубля. Акрамя таго, у ЦБ адзначылі ўплыў антыкрызісных мер, якія прымаліся ўладамі, а таксама «скарачэння структурнага прафіцыту ліквіднасці банкаўскага сектара».

4 траўня ЦБ у сваім дакладзе паведамляў, што ў выпадку працягу распаўсюджвання каранавіруса і з'яўлення новых мутацый магчымы істотны ўплыў на эканамічныя працэсы. Аўтары дакладу сцвярджаюць, што пандэмія аказвае меншы ўплыў на расейскую і сусветную эканоміку, як гэта было ў сярэдзіне або канцы 2020 года. Вяртанне эканамічнай актыўнасці на ўзровень канца 2019 года адбудзецца ўжо ў другой палове 2021, адзначалі спецыялісты Банка Расеі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках