11 траўня 2024, Субота, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы актыўна скарачаецца колькасць шпіталізацый пацыентаў хворых на ковід

У Польшчы актыўна скарачаецца колькасць шпіталізацый пацыентаў хворых на ковід
ФОТА: VSETUTPL.COM

На сёння пацыентамі, хворымі на ковід, занята амаль палова зарэзерваваных для такіх выпадкаў ложкаў.

У Польшчы актыўна скарачаецца колькасць шпіталізацый пацыентаў, інфікаваных каранавірусам. Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі, паведамляе «Радио Польша».

Са слоў кіраўніка польскага Міністэрства аховы здароўя, на сённяшні дзень ковід-пацыентамі занята 19,4 тысячы з зарэзерваваных для такіх выпадкаў 39 тысячаў ложкаў. Адам Нядзельскі дадаў, што за апошні месяц колькасць шпіталізаваных з дыягназам COVID-19 скарацілася на 15 тысяч.

«На сённяшні дзень колькасць шпіталізацый апусцілася ніжэй за адзнаку ў 20 тысяч, тады як інфраструктура барацьбы з эпідэміяй прадугледжвае магчымасць абслугоўвання амаль 40 тысяч пацыентаў з COVID-19», - сказаў Адам Нядзельскі.

Міністр аховы здароўя Польшчы нагадаў, што ў пік трэцяй хвалі эпідэміі, які прыйшоўся на велікодныя святы, з дыягназам COVID-19 у польскіх шпіталях было шпіталізавана амаль 35 тысяч пацыентаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках