11 траўня 2024, Субота, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкі працэс: Можна рабіць стаўкі, як хутка падзе Лукашэнка

79
Нямецкі працэс: Можна рабіць стаўкі, як хутка падзе Лукашэнка

Запушчаныя працэсы, якім рэжым супрацьстаяць не зможа.

У Федэральную пракуратуру Нямеччыны падалі заяву пра злачынствы Лукашэнкі.

Сайт Charter97.org пагутарыў з адным з ініцыятараў гэтага пазову, грамадскім актывістам Антонам Малкіным пра тое, як была пададзеная гэтая заява і чаго варта чакаць ад ініцыятывы:

– Мы – самаарганізаваная восенню група, якая дамагаецца прызнання рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным. Гэта робіцца для стварэння інструменту ціску і, уласна, зносу ягонага рэжыму. Чаму мы ўпэўненыя, што знос рэжыму неўнікнёны? Таму што чалавек здзейсніў злачынства супраць чалавечнасці. Прызнанне яго тэрарыстам ці, скажам, Гітлерам аўтаматычна робіць эканамічных і палітычных партнёраў рэжыму – суўдзельнікамі або фінансістамі тэрарыстычнай арганізацыі. Лукашэнка нават для Уладзіміра Уладзіміравіча стане вельмі нязручным чалавекам, якога будзе прасцей замяніць, чым цягнуць за сабой.

Мы пайшлі паводле класічнай схемы прызнання тэрарыстаў у Еўразвязе, спасылаючыся на дакумент 2001 года 913 CFSP. Для гэтага неабходны прысуд аўтарытэтнай арганізацыі, як правіла, судовай, пра гэта кажа параграф 4 гэтага дакумента. Каб атрымаць прысуд, мы падалі заяву ў Федэральную пракуратуру Нямеччыны. Абмежаваліся 10 людзьмі ў заяве для таго, каб не зацягваць працэс разгляду.

Больш за тое, у нас ёсць рэзерв асабістых паказанняў, сведак, пацярпелых. Сёння гэта больш за 100 аформленых выпадкаў, а ёсць яшчэ і не аформленыя. Акрамя таго, калі мы падалі заяву, узровень даверу да нас значна павысіўся, таму мы можам звярнуцца да праваабаронцаў і працаваць з імі.

– Варта адзначыць, што ў Нямеччыне праходзяць падобныя справы, і некаторым злачынцам ужо паспелі даць рэальны тэрмін. Які шанец пачатку справы супраць рэжыму Лукашэнкі?

– Вы, відавочна, маеце на ўвазе, сірыйскія справы. Наша каманда складаецца з людзей, якія вялі гэтыя справы. Адвакаты працавалі ў той ці іншай ступені, дзесьці супольна, дзесьці асобна, але над усімі справамі тэрарызму, якія вяліся за апошнія 10 гадоў. Няма такой справы з гэтай галіны, дзе б не працаваў хтосьці з нашай каманды. Больш прафесійную каманду ўявіць немагчыма.

Я не магу ўявіць чалавека, які будзе сёння адмаўляць тое, што здарылася, няхай гэта будзе генеральны пракурор Нямеччыны ці суддзя. Мы жывем у XXI стагоддзі, і ўсе ведаюць, што адбываецца ў Беларусі. Мабыць, ёсць толькі адзін чалавек, які гэта адмаўляе, але, напэўна, называць яго чалавекам не варта.

– Як паказвае гісторыя, суўдзельнікі злачынстваў дыктатарскіх рэжымаў рана ці позна знаходзяць пакаранне. Ці можна казаць, што цяпер гадзіна «Х» прабіла і для памагатых рэжыму Лукашэнкі? Што вы сказалі б тым чыноўнікам і сілавікам, хто яшчэ застаецца на «тым» баку?

– Гадзіна не проста прабіла, гэта неўнікнёна. Ужо пачата некалькі праектаў у тым самым кірунку, мы ўпэўненыя, што колькасць падобных ініцыятываў і занятых у іх будзе толькі расці.

– Можаце расказаць, што гэта за праекты?

– Вы ведаеце, іх вялікая колькасць, не буду казаць пра ўсе, але скажу пра маіх фаварытаў. Па-першае, наш праект аб прызнанні Лукашэнкі тэрарыстам. Далей можна толькі рабіць стаўкі, з якой хуткасцю Лукашэнкі не стане, калі яго прызнаюць тэрарыстам. Я стаўлю на два тыдні, калі сапраўды ў яго спыніцца ўсё. Беларусь усё ж такі імпартна-залежная краіна, якая не можа існаваць ізалявана. Для таго каб яна існавала ізалявана, яна павінна быць феадальнай і жыць натуральнай вытворчасцю, як Паўночная Карэя. У Беларусі практычна нічога не можа скрануцца з месца без імпарту і партнёрства.

Па-другое, гэта набор індывідуальных выпадкаў, якія былі пададзеныя ў розныя суды. Напрыклад, справа Максіма Харошына, які падаў пазоў супраць трох ці чатырох амапаўцаў. На самай справе, такіх судоў ужо адкрыта, па-мойму, 17, а рыхтуецца больш за 2-3 дзясяткі. Трэба разумець, што ўсе паказанні запратакаляваныя – дзесьці на відэа, а дзесьці на аўдыя або пісьмова. Нават калі вылічыць усіх, хто падаў гэтыя заявы, перабіць нашу каманду, то гэта толькі пагоршыць сітуацыю для рэжыму. Ліквідаваць ці ўгаварыць таго ж генеральнага пракурора будзе вельмі складана. Разумееце, рэжым увогуле нічога не можа зрабіць. Ужо ёсць пазоў, які падалі праваабаронцы ў Камітэт супраць катаванняў ААН. Гэта крыху больш доўгі працэс, але таксама няўхільны.

Што тычыцца Міжнароднага суда ў Гаазе, то ён не мае ніякіх магчымасцяў рэалізаваць сваю пастанову ў жыцці, аднак паход туды служыць выдатнай асновай для ўнясення Лукашэнкі ў спісы тэрарыстаў, прычым ужо на ўзроўні ААН. Калі ЗША ўнясе яго ў спіс, што вельмі нават верагодна, таму што Сенат ухваліў Акт аб дэмакратыі, а гэта ўжо без пяці хвілінаў тэрарыст. Амерыканскі спіс вельмі цікавы, таму што многія краіны не вядуць свой, каб не разводзіць бюракратыю і прымаюць спіс, складзены ЗША.

Адзінымі опцыямі да адкрыцця працэсу для Лукашэнкі, ягоных чыноўнікаў і амапаўцаў з'яўляюцца хуткія ўцёкі з Беларусі ці пераход на іншы бок, таму што пасля пачатку для іх будзе вельмі маленькі глобус на гэтай планеце. Ведаеце, усе кажуць пра Самалі, але самалійцы гэтага таксама не любяць.

– Што вы параілі б беларусам, якія прайшлі катаванні і сёння знаходзяцца ў бяспецы? Чаму нельга маўчаць?

– Я не магу раіць беларусам, якія знаходзяцца ўнутры краіны. Пра гэта я буду казаць толькі тады, калі буду там. Аднак калі ёсць магчымасць, то трэба абавязкова дакументаваць усё, што звязана з рэжымам. Існуе небяспека ператрусу, канфіскацыі і знішчэння такіх дакументаў, таму іх варта добра захоўваць. Пры магчымасці трэба звярнуцца ў праваабарончыя арганізацыі, якія выкарыстоўваюць свае дакументы ў падобных праектах. На самай справе цяпер ідзе вельмі шмат розных працэсаў. Прычым дакументы не заўсёды выкарыстоўваюцца адкрыта, вельмі шмат ёсць ананімных статыстычных звестак, то-бок гэта дастаткова бяспечна, наўрад ці рэжым нешта можа зрабіць. Яшчэ ў жніўні была сабраная велізарная колькасць паказанняў. Як яны ні стараюцца, але ўсіх не рэпрэсуеш.

Паводле маіх падлікаў, з Беларусі з'ехала блізу паўтара мільёна чалавек за час кіравання Лукашэнкі. Вайны не было, смерць і нараджальнасць хоць і была часам адмоўнай, але не настолькі. Пытанне: а дзе людзі? Адказ: калі яны не памерлі, значыцца, яны з'ехалі. У нас бежанцаў з Беларусі практычна няма, таму што Беларусь уважалі за «бяспечную» краіну. Такім чынам, людзі з'ехалі на навучанне ці на працу. Для беларусаў не было нейкай праграмы, каб з'ехаць за мяжу на працу, як для немцаў або габрэяў, таму неабходна было быць вельмі высакакласным спецыялістам або разумным чалавекам. Сёння мы назіраем мноства найразумнейшых людзей, дактароў навук, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту за мяжой. Пры ўсёй павазе да Горацкай сельгасакадэміі і нават Акадэміі кіравання, усё ж такі Лукашэнка 27 гадоў мяняе разумных людзей на паслухмяных. У яго не самыя лепшыя шанцы, каб цягацца з паўтара мільёнамі людзей, пры ўсіх ягоных рэсурсах.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках