5 траўня 2024, Нядзеля, 5:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Латушка: Гэты Дзень Перамогі павінен стаць нашым днём

2
Павел Латушка: Гэты Дзень Перамогі павінен стаць нашым днём

Латушка звярнуўся да беларусаў напярэдадні 9 траўня.

Зварот апублікаваны ў тэлеграм-канале кіраўніка НАУ Паўла Латушкі:

- Сёлета мы будзем адзначаць Дзень Перамогі ў сітуацыі, калі нелегітымная ўлада развязала самую сапраўдную вайну супраць беларускага народа.

Мы, дзеці, унукі і праўнукі пераможцаў фашызму, адзначым Дзень Перамогі годна - на вуліцах беларускіх гарадоў:

- Збяромся без сімволікі ў дазволеных для масавых гулянняў месцах - варыянт для тых, хто знаходзіцца ў Менску, абласных або раённых гарадах;

- Ускладзём кветкі да найбліжэйшага помніка або мемарыяла - варыянт для тых, хто правядзе гэтае свята за горадам.

Мы ўшануем змагароў з фашызмам, як мінулых гадоў, так і сучасных.

Гэты Дзень Перамогі павінен стаць і стане нашым днём!

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках