8 траўня 2024, Серада, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На 13 беларускіх метэастанцыях у ноч на 9 траўня абноўленыя рэкорды холаду

1
На 13 беларускіх метэастанцыях у ноч на 9 траўня абноўленыя рэкорды холаду

Рэкорды холаду перапісаныя ці паўтораныя ва ўсіх абласцях краіны.

На 13 беларускіх метэастанцыях у ноч на 9 траўня абноўленыя, а на трох – паўтораныя лакальныя тэмпературныя антырэкорды за ўвесь перыяд назіранняў, сведчыць праведзены сайтам naviny.by параўнальны аналіз аператыўных і архіўных звестак на рэсурсе надвор’я meteoinfo.by.

Рэкорды холаду перапісаныя ці паўтораныя ва ўсіх абласцях краіны, у тым ліку ў адным абласным цэнтры: у Берасці было 0,5 градуса вышэй за нуль (антырэкорд ночы складаў 2 градусы ў 2019 годзе).

У Лельчыцах пахаладала да 1,4 градуса (1,7 у 1999 годзе), у Жлобіне – да 0,8 (1,2 у 1976-м), Стоўбцах – да 0,6 (0,9 у 2019-м), Кастрычніцкім – да 0,3 (0,6 у 1990-м).

Ніжэй за нуль і з антырэкордам тэмпература апусцілася ў Барысаве – да -0,1 (0,5 у 1999 годзе), Высокім – да -0,2 (1,4 у 2019-м), Валожыне – да -0,6 (0,6 у 1987-м), Ашмянах – да -0,8 (+0,1 у 2017-м), Вілейцы – да -1 (0,4 у 1976-м), Докшыцах – да -1,4 (0 у 2006-м), Нарачы – да -1,5 (-1 у 2019-м) і Бярэзінскім запаведніку – да -1,6 (-0,9 у 1990-м).

Халадней за ўсё было ў Лынтупах – 2,1 градуса марозу, тут паўтораны антырэкорд ночы на 9 траўня 2019 года. Паўтарэнне мінімуму адзначанае таксама ў Слаўгарадзе (0,8 у 1999 годзе) і Бабруйску (-0,7 тады сама).

Абсалютны антырэкорд ночы трымаецца больш за стагоддзе, з 9 траўня 1912 года (-3,3 градуса ў Менску).

У ноч на 10 траўня па ўсходзе і паўднёвым усходзе яшчэ магчымыя слабыя замаразкі, потым начныя тэмпературы паўсюдна будуць станоўчымі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках