10 траўня 2024, Пятніца, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швайцарыя закрые неба на час сустрэчы Пуціна і Байдэна

2
Швайцарыя закрые неба на час сустрэчы Пуціна і Байдэна

Сустрэча прэзідэнтаў ЗША і РФ запланавана на 16 чэрвеня.

Урад Швайцарыі прыняў пастанову абмежаваць выкарыстанне паветранай прасторы над Жэневай з 15 да 17 чэрвеня ў сувязі з будучым самітам прэзідэнтаў Расеі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Джо Байдэна, паведамляецца на сайце Кабінета міністраў.

Сустрэча Пуціна і Байдэна запланаваная на 16 чэрвеня.

Абмежаванні на палёты над Палацам Нацый у Жэневе будуць дзейнічаць з 08:00 паводле мясцовага часу (09:00 паводле Менску) 15 ліпеня да 17:00 у суботу, 17 чэрвеня.

«Камерцыйныя рэйсы ў міжнародны аэрапорт Жэневы, а таксама з яго, не будуць закранутыя гэтымі абмежаваннямі», - гаворыцца ў паведамленні.

ВПС Швайцарыі ўзмоцняць назіранне за паветранай прасторай. Акрамя таго, улады Швпйцарыі ўхвалілі разгортванне да 1 тысячы вайскоўцаў для дапамогі паліцыі ў гарантаванні бяспекі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках