10 траўня 2024, Пятніца, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Цэнтрабанку Расеі няма каму працаваць

6
У Цэнтрабанку Расеі няма каму працаваць
ФОТА: РІА "НОВОСТИ"

Расейцы не хочуць працаваць у Цэнтрабанку праз невялікія заробкі.

Управа дэпартамента інфармацыйнай бяспекі Цэнтрабанка Расеі праз больш як паўгода пасля правядзення рэформы па-ранейшаму не ў стане набраць персанал. Усё яшчэ няма кіраўніка ў аднаго з трох аддзелаў і не стае амаль 30 адсоткаў шараговых супрацоўнікаў, паведамляе "Коммерсант".

Як адзначаюць крыніцы выдання, ў іх няма каму працаваць праз невялікія заробкі, малыя паўнамоцтвы і вялікую адказнасць. Маскоўскіх спецыялістаў знайсці не ўдалося, таму дзве ўправы ўзначалілі людзі з рэгіёнаў.

Рэформа ў тым, што створаны ў 2015 годзе цэнтр маніторынгу і рэагавання на кампутарныя напады ў крэдытна-фінансавай сферы (ФинЦЕРТ) быў падзелены на дзве управы - цэнтр маніторынгу і аналізу інфармацыйнай бяспекі (цяпер ён называецца ФинЦЕРТ) і цэнтр узаемадзеяння і рэагавання.

Праз гэта ў лістападзе звольнілася вялікая колькасць супрацоўнікаў. Абодва аддзелы атрымалі кіраўнікоў нядаўна, але вакантным застаецца месца начальніка ўправы нагляду і назірання.

У матэрыяле гаворыцца, што дэфіцыт кадраў прывёў да прыкметнага зніжэння актыўнасці ФинЦЕРТа і падзення якасці інфармацыі. Лік інфармацыйных бюлетэняў, у якім разбіраліся выпадкі нападаў на банкі, істотна скарацілася.

Экспэрты адзначаюць, што добрых спецыялістаў на рынку мала, і патрэба ў іх пастаянна расце. Для Цэнтрабанка сітуацыя ўскладняецца тым, што супрацоўнікаў вельмі сур'ёзна правяраюць, а значыць, дэфіцыт персаналу імкліва развязаць не атрымаецца.

Такая сітуацыя дапамагае кібермахлярам праводзіць імгненныя атакі на крэдытныя арганізацыі. Як адзначае дырэктар «КартСтандарт» Мая Глотава, злачынцы спачатку выпрабоўваюць схему на адным банку, і калі дамагаюцца поспеху, то імкнуцца паўтарыць яе на іншых. Менавіта ФинЦЕРТ дазваляе банкам абменьвацца інфармацыяй, каб быць гатовым да нападаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках