8 траўня 2024, Серада, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыяніст Павел Крысевіч стрэліў сабе ў галаву ў Маскве на Чырвонай Плошчы

1
Акцыяніст Павел Крысевіч стрэліў сабе ў галаву ў Маскве на Чырвонай Плошчы
ПАВЕЛ КРЫСЕВІЧ

Пісталет быў зараджаны халастымі патронамі.

Акцыяніст Павел Крысевіч, вядомы перформансам у вобразе Ісуса Хрыста ля будынка ФСБ на Лубянцы, у пятніцу быў затрыманы на Краснай плошчы ў Маскве пасля таго, як зладзіў акцыю са стральбой, паведамляе «Радыё Свабода».

З паведамленняў відавочцаў, ён двойчы стрэліў з не баявога пісталета ў паветра, а затым сабе ў галаву. Са слоў ягонай сяброўкі Настассі Міхайлавай, ні ён, ні хто-небудзь яшчэ не пацярпеў, бо пісталет быў зараджаны халастымі патронамі. Паводле інфармацыі «Открытых медиа», гаворка ідзе пра спісаны халасты пісталет мадэлі Р-411.

Акцыя была накіраваная ў падтрымку палітзняволеных. Крысевіч пачаў страляць са словамі «Перад крамлёўскай заслонай рушаць услед стрэлы».

Была затрыманая таксама журналістка SOTA Ніка Самусік, якая здымала акцыю.

Выданне «Открытые медиа» публікуе ўрыўкі з маніфесту Крысевіча, у якім той называе сваю акцыю «кантрольным стрэлам» для «дзяржаўнага застрашвання». «Дзяржава вешае на пратэст стыгмы злачынства. Прымушае нас у камерах і чатах сябе ўяўляць злачынцамі. Але хто яна без дзяржаўнага застрашвання? Зразумела, што пустое месца», - піша актывіст.

Павел Крысевіч - актывіст з Пецярбурга, неаднаразова праводзіў мастацкія акцыі супраць рэпрэсій, у абарону палітвязняў. Найбольш вядомая ягоная акцыя каля будынка ФСБ. Крысевіча затрымалі ўвечары 5 лiстапада 2020 года, калі ён вісеў на крыжы насупраць будынка на Лубянцы, а ля ягоных ног гарэлі тэчкі, якія сімвалізуюць крымінальныя справы.

Крысевіча арыштавалі на 15 дзён. Пасля выхаду з ізалятара ён даў інтэрв'ю сайту «Север.Реалии», у якім распавёў, што значыла ягоная акцыя, і чаму ён ладзіць перформансы ў падтрымку палітвязняў.

Дысцыплінарная камісія Расейскага ўніверсітэта дружбы народаў пастанавіла адлічыць Крысевіча. У ВНУ мяркуюць, што ўчынкі актывіста «не супастаўныя са званнем студэнта».

Крысевіч ладзіў і іншыя акцыі ў падтрымку палітвязняў. Апошнім разам яго затрымлівалі 2 траўня, калі актывісты выставілі на мальбертах свае карціны перад помнікам Пушкіну ў Міхайлаўскім скверы. Тады яго арыштавалі на 10 дзён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках