5 траўня 2024, Нядзеля, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Бразіліі не надзеў маску і паплаціўся за гэта

4
Прэзідэнт Бразіліі не надзеў маску і паплаціўся за гэта
ФОТА: REUTERS

Жаіра Балсанару аштрафавалі.

Прэзідэнта Бразіліі Жаіра Балсанару аштрафавалі за тое, што ён не насіў маску падчас мотапрабегу байкераў у Сан-Паўлу.

Пра гэта паведамляе «Нямецкая хваля».

Як паведамляецца, Балсанару павінен заплаціць штраф на суму амаль 90 еўраў.

Паводле звестак СМІ, такія ж штрафы аплацяць ягоны сын Эдуарда Балсанару і міністр інфраструктуры Тарчызіё Гомес, якія таксама знаходзіліся без ахоўных масак і не выконвалі дыстанцыю падчас гэтага мерапрыемства.

Сітуацыя з каранавірусам у Бразіліі

Прэзідэнт Бразіліі вядомы сваімі вельмі правымі, нацыяналістычнымі і кансерватыўнымі поглядамі, а таксама скандальнымі заявамі.

Аб каранавірусе Жаір Балсанару казаў як аб звычайным сезонным грыпе і не лічыў за патрэбнае ўводзіць у краіне карантын, занядбаў санітарнымі нормамі, не ўспрымаў вакцынацыю.

Праз гэта ў краіне ўспыхнулі пратэсты. Дзясяткі тысяч бразільцаў выйшлі на вуліцы з патрабаваннем адстаўкі прэзідэнта.

Цяпер сенат Бразіліі расследуе дзеянні прэзідэнта ў сувязі з пандэміяй.

Бразілія дагэтуль застаецца ў лідарах па распаўсюджванню каранавіруса ў свеце і адной з найбольш пацярпелых у выніку пандэміі краін.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках