5 траўня 2024, Нядзеля, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чым больш упэўнена мы крочым, тым хутчэй прыйдзем да перамогі

1
Чым больш упэўнена мы крочым, тым хутчэй прыйдзем да перамогі
фота: ap

Рэвалюцыя не скончылася.

Сябры, наш пратэст супраць дыктатуры зацяжны, ужо прайшоў год пасля пачатку беларускай рэвалюцыі, але гэта зусім не значыць, што яна скончылася. Мы разам ужо зрабілі шмат для вызвалення нашай краіны, але наперадзе таксама яшчэ шмат працы. Ад таго, што прайшло ўжо шмат часу, рэжым больш легітымны не стаў, а наадварот, канчаткова ператварыўся ў тэрарыстычную групоўку, гэта бачыць уся сусветная супольнасць.

Мы не дазволім сабе «стамляцца», кожны выхад на вуліцу, кожны марш, кожнае графіці і ўлётка - гэта крок насустрач свабодзе. Чым больш упэўнена мы крочым, тым хутчэй прыйдзем да перамогі.

Мы - народ Беларусі, і мы не дапусцім, каб наша краіна стала выгнанцам у цывілізаваным свеце праз старога вар’ята! Мы самі вызначаем, хто наш прэзідэнт, як будзе развівацца наша дзяржава. Гэта наша права, і калі ў нас яго адабралі - мы забярэм яго назад!

Telegram-канал «Баста!»

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках