5 траўня 2024, Нядзеля, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны G7 абвясцілі адмову ад вуглевадародаў

9
Краіны G7 абвясцілі адмову ад вуглевадародаў

«Cямёрка» ставіць мэту перайсці на «пераважна дэкарбанізаваную энэргетыку».

Краіны G7 ставяць на мэце дасягнуць вугляроднай нейтральнасці не пазней за 2050 год, перайсці на пераважна дэкарбанізаваную энэргетыку ў 2030-х і інвеставаць не менш за 500 млрд даляраў у найбліжэйшыя пяць гадоў, каб паскорыць рэалізацыю кліматычных задач, піша finanz.ru.

Пра гэта гаворыцца ў выніковым камюніке трохдзённага саміту G7, які закончыўся ў нядзелю ў брытанскім ў Карбіс-Бэй.

«Беспрэцэдэнтны крызіс у сувязі са зменай клімату і стратай біяразнастайнасці нясе экзістэнцыяльную пагрозу для людзей, дабрабыту, бяспекі і прыроды. <...> 2021 год павінен стаць паваротным пунктам для нашай планеты і пачаткам зялёнай трансфармацыі, калі мы прымаем абавязанні зменшыць выкіды, узмацніць сусветную каардынацыю і з дапамогай новых тэхналогій, стварыць новыя высакаякасныя працоўныя месцы і падвысіць дабрабыт і росквіт», - гаворыцца ў дакуменце, які падпісалі лідары сямі краін, якія забяспечваюць палову глабальнага ВУП.

Згодна з камюніке, Вялікабрытанія, Нямеччына, Італія, Канада, ЗША, Францыя і Японія падкрэсліваюць прыхільнасць Парыжскаму пагадненню аб клімаце і задачы абмежаваць падвышэнне сярэдняй тэмпературы Зямлі велічынёй 1,5 градуса Цэльсія. Для гэтага «сямёрка» бярэ абавязацельствы не пазней за 2050 года звесці да нуля чыстыя выкіды парніковых газаў - іншымі словамі, абмежаваць эмісію CО2 ад чалавечай дзейнасці аб'ёмам, які здольная паглынуць прырода.

Для гэтага выкіды ў G7 павінны быць зніжаны ўдвая да ўзроўняў 2010 года.

У энэгетычным дзяржаўным сектары «сямёрка» ставіць мэту перайсці на «пераважна дэкарбанізаваную энэргетыку» у 2030-х, гэта значыць дэ-факта адмовіцца ад вуглевадародных крыніц паліва. Ужо з гэтага года ўрады G7 «спыняць прамую дзяржаўную падтрымку» новых праектаў выкапнёвага паліва з высокім вугляродным следам.

У сферы транспарту краіны «сямёркі» бяруць абавязанні «паскорыць пераход да адмовы ад продажаў новых аўто на дызельным паліве і бензіне» з іх заменай на транспартныя сродкі з нулявымі выкідамі. Гэта тычыцца таксама «аўтобусаў, цягнікоў, караблёў і авіяцыі», гаворыцца ў камюніке.

«Мы разумеем, што гэта запатрабуе радыкальна павялічыць тэмп глабальнай дэкарбанізацыі ў сферы дарожнага транспарту ў 2020-х і пазней, уключаючы стварэнне неабходнай інфраструктуры, а менавіта станцый сілкавання (для электратранспарту - рэд.», - падкрэсліваецца ў дакуменце.

У рамках гэтага плана развітыя краіны плануюць мабілізаваць 100 млрд даляраў штогод да 2025 года ў выглядзе дзяржаўных і прыватных сродкаў, а таксама перафарматаваць глабальныя плыні капіталу, стымулюючы іх пераход у галіны аднаўляльнай энэргетыкі.

Амбіцыйныя зялёныя планы развітых краін, якія раней разглядаліся як экзатычны нонсэнс, паступова пачынаюць прызнавацца дзяржавамі, якія здабываюць вуглевадароды.

OPEC - найбуйнейшы ў свеце картэль, які кантралюе траціну сусветных магутнасцяў здабычы нафты, - у доўгатэрміновым прагнозе, апублікаваным летась (World Oil Outlook), канстатаваў канец эры росту попыту на «чорнае золата» і прызнаў, што найбуйнейшыя сусветныя эканомікі пачнуць скарачаць спажыванне найбліжэйшыя гады.

Краіны АЭСР, куды ўваходзяць ЗША, Еўразвяз, а таксама развітыя эканомікі Азіі, уключаючы Японію і Паўднёвую Карэю, летась «палілі» і перапрацоўвалі 41,4 барэляў на дзень, забяспечыўшы 45,6% сусветнага попыту на нафту.

Да 2025 года яны скароцяць спажыванне да 40,2 барэляў на дзень, да 2030-га - да 38,2 барэляў, пасля чаго працэс паскорыцца.

У 2035-м у АЭСР будзе спажывацца 35,4 млн барэляў на дзень, да 2040-га - 32,3 млн, а праз 25 гадоў - 29,3 млн.

«Прыняцце больш жорсткай энэргетычнай палітыкі і больш імклівае распаўсюджванне энэргаэфектыўных тэхналогій» ствараюць дадатковыя рызыкі, і ў неспрыяльным сцэнары попыт нафты можа знізіцца яшчэ на 10 млн барэляў на дзень што да базавага прагнозу, папярэджвае OPEC.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках