5 траўня 2024, Нядзеля, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн абмяркуе з лідарамі краін Балтыі паветранае пірацтва беларускіх уладаў

2
Байдэн абмяркуе з лідарамі краін Балтыі паветранае пірацтва беларускіх уладаў

Сустрэча пройдзе на палях саміту NАТО.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн правядзе на палях саміту Арганізацыі Паўночнаатлантычнай дамовы (NАТО) сустрэчу з лідарамі краін Балтыі. Пра гэта паведаміў у нядзелю на брыфінгу для журналістаў памочнік Байдэна ў нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван, паведамляе ТАСС.

"Ён сустрэнецца на палях саміту з балтыйскімі прэзідэнтамі <...>", - заявіў дарадца кіраўніка адміністрацыі ЗША.

На ягоную думку, кіраўнікі краін Балтыі з'яўляюцца яркім прыкладам дэмакратычнага [дзяржаўнага] кіравання на ўсходнім флангу NАТО.

Байдэн мае намер абмеркаваць з імі ў тым ліку "выклікі і пагрозы", якія, як сцвярджаў Саліван, зыходзяць з боку Расеі. Стораны таксама разгледзяць пытанні, якія тычацца забеспячэння кібербяспекі і новых тэхналогій, у распрацоўцы якіх краіны Балтыі з'яўляюцца лідарамі, перакананы прадстаўнік Белага дома.

Акрамя таго, адзначыў ён, на гэтай сустрэчы размова пойдзе аб "росце выклікаў" з боку Кітая, і, вядома, пра нядаўняе паветрананае пірацтве з боку беларускіх уладаў - захоп самалёта Ryanair.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках